Вы тут

Беларусь працягне перамовы з Расіяй па кампенсацыі страт з-за бруднай нафты


Беларусь працягне перамовы з Расіяй па кампенсацыі страт з-за бруднай нафты, паведаміў сёння журналістам намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Уладзімір Сізоў на палях Беларускага прамыслова-інвестыцыйнага форуму, паведамляе БЕЛТА.


"Завершаны асноўныя мерапрыемствы тэхнічнага плана па выцясненні забруджанай арганікай нафты з тэрыторыі Беларусі. Мы лічым, што пэўная частка зафіксаванай шкоды была кампенсаваная. Засталіся пытанні ў частцы выпадаючых даходаў за транзіт нафты, недазагрузку нафтаперапрацоўчых заводаў і шкоды абсталяванню", - сказаў Уладзімір Сізоў. Паводле яго слоў, канкрэтныя сумы кампенсацыі будуць вызначаны падчас перамоваў з расійскім бокам.

Намеснік старшыні "Белнафтахіма" пацвердзіў тэхнічную гатоўнасць Беларусі прапампаваць да канца года планавы аб'ём транзітнай нафты. "Тэхнічныя магчымасці прадпрыемстваў па транзітнай транспарціроўцы нафты дазваляюць забяспечваць тыя аб'ёмы, якія былі запланаваны на пачатак года. Цяпер пытанне ў тым, які канкрэтна аб'ём транзітнай транспарціроўкі будзе ажыццёўлены. Гэта будзе залежаць ад патрэбаў нафтавых кампаній, зацікаўленасці прадаўца і пакупніка нафты і магчымасцяў "Транснафты" забяспечыць прапампоўку да тэрыторыі Беларусі", - адзначыў Уладзімір Сізоў.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.