Вы тут

Чэмпіён Еўрапейскіх гульняў Кірыл Грышчанка адлучаны ад ЧС-2019 па вольнай барацьбе з-за допінгу


З 14 да 22 верасня ў Нур-Султане (Казахстан) пройдзе чэмпіянат свету па барацьбе, дзе возьме ўдзел і беларуская зборная, але без аднаго са сваіх лідараў Кірыла Грышчанкі. Спартсмен, які выступае ў катэгорыі да 130 кілаграмаў і які выйграў золата на Еўрапейскіх гульнях у Мінску, не выйдзе на памост, бо ў яго арганізме знойдзена забароненае рэчыва, інфармуе "Прэсбол".


Трэнерскі штаб зборнай у эфіры праграмы "Вынікі тыдня" на "Беларусь 5" канстатаваў, што прэпарат, які нібыта прымаў Грышчанка, даўно выйшаў з ужывання. Старшы трэнер нацыянальнай каманды Мікалай Багданёнак лічыць, што барацьбіт не мог выкарыстаць гэты прэпарат і настойвае, што мела месца дыверсія. Паводле яго слоў, ужо пачата ўнутрана расследаванне інцыдэнту.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.