Вы тут

Беларускія спецназаўцы на вучэнні "Шчыт Саюза - 2019" вызвалілі ад баевікоў населены пункт


Беларускія спецназаўцы на аператыўным вучэнні Беларусі і Расіі "Шчыт Саюза - 2019" зачысцілі ад баевікоў гарадскія кварталы, паведамляе Міністэрства абароны.


Экіпажы беларускіх верталётаў Мі-8МТВ5 спусцілі групу тактычнага паветранага дэсанта. Дэсантаванне было арганізавана як парашутным, так і беспарашутным спосабамі з выкарыстаннем альпінісцкага рыштунку.

Апынуўшыся на адным з будынкаў у населеным пункце, што знаходзіцца пад кантролем незаконных узброеных фарміраванняў, вайскоўцы сіл спецыяльных аперацый прыступілі да яго дэблакавання.

У ходзе розыгрышу аднаго з эпізодаў група беларускіх спецназаўцаў нейтралізавала ахоўванне, тым самым забяспечыла штурм гарадскіх кварталаў галоўнымі сіламі парашутна-дэсантнага батальёна 103-й паветрана-дэсантнай брыгады.

Штурмавая група батальёна пры падтрымцы авіяцыі і артылерыі паслядоўна брала пад кантроль кожны дом і квартал, затым зачысціла ад баевікоў захоплены населены пункт і падрыхтавала яго да кругавой абароны.

Авіяцыйнае прыкрыццё дэсанту і агнявую падтрымку падраздзяленняў, якія вядуць бой у населеным пункце, ажыццяўлялі экіпажы пары верталётаў Мі-24. Яны наносілі ўдары некіравальнымі авіяцыйнымі ракетамі, а таксама стралкова-гарматным узбраеннем па ўмацаваным пазіцыях баявікоў. На ўзбраенні верталёта маецца 40 некіравальных ракет, а таксама авіяцыйная гармата з боекамплектам 250 снарадаў.

Фота Міністэрства абароны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?