Вы тут

У Беларусі стартуе другі конкурс маладзёжных гістарычных работ


Конкурс “За кадрам: ад гісторыі сям'і да гісторыі супольнасці”  накіраваны на вывучэнне “жывой” гісторыі Беларусі другой паловы XX стагоддзя праз даследаванне сямейных і лакальных фотаархіваў і ўспамінаў відавочцаў.


 Арганізатары прапануюць маладым людзям ад 15 да 25 гадоў звярнуць увагу на малавывучаныя старонкі гісторыі Беларусі ў перыяд з 1945 па 2000 год. Сярод прапанаваных тэм - паўсядзённы побыт, маладзёжныя субкультуры, трансфармацыя гендэрных роляў у сем'ях, нефармальныя маладзёжныя рухі і іншыя. Даследчая работа павінна быць заснавана на аналізе архіўных фатаграфій, а таксама вусных апавяданняў відавочцаў падзей і з'яў. Падрабязную інфармацыю аб конкурсе і ўмовах удзелу можна знайсці на сайце pazakadram.tilda.ws.

Афіцыйная прэзентацыя конкурсу ў Мінску адбудзецца 19 верасня ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы (вул. В. Харужай, 16) у 16 гадзін. Акрамя падрабязнай інфармацыі аб тым, як будзе праходзіць конкурс гістарычных работ у гэтым годзе, на прэзентацыі будзе магчымасць даведацца аб працы з фотаархівамі, а таксама пагутарыць з удзельнікамі і куратарамі мінулагодняга конкурсу.

У мерапрыемстве прымуць удзел арганізатары конкурсу - прадстаўнікі DVV International у Беларусі, маладзёжнага грамадскага аб'яднання “Гісторыка”, удзельнікі і куратары мінулага года, а таксама члены журы конкурсу.

Удзел у прэзентацыі бясплатны, але трэба зарэгістравацца па спасылцы https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeGpmuBueNnZAZVqNiMfs5XFI5S1HUAsQ7vso3ZwrFJjQDJ1A/viewform да 17 верасня 2019 года.

Конкурс праводзіцца Прадстаўніцтвам зарэгістраванага аб'яднання "Deutscher Volkshochschul-Verband e.V." (ФРГ) у РБ у супрацоўніцтве з МГА “Гісторыка” ў рамках праекта “Конкурсы па гісторыі ў Беларусі, Грузіі, Малдове, Украіне 2.0” пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Германіі.

Пераможцы конкурсу будуць абвешчаныя пасля 1 чэрвеня 2020 года. Яны  атрымаюць каштоўныя прызы і дыпломы. Лепшыя работы будуць прадстаўлены на адмысловай цырымоніі ўзнагароджання ў Мінску. Работы, якія маюць нестандартныя і крэатыўныя формы падачы матэрыялу, будуць прадстаўлены ў рамках адкрытых публічных прэзентацый.

Акрамя таго, “лепшыя з найлепшых”  атрымаюць магчымасць удзелу ў міжнародным гістарычным лагеры, які пройдзе ў адной з еўрапейскіх краін з моцнай традыцыяй правядзення гістарычных конкурсаў восенню 2020 года. А куратары лепшых работ змогуць прыняць удзел у “Міжнароднай летняй гістарычнай акадэміі" восенню 2020 года.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.