Вы тут

Беларуска стала лепшай актрысай на фестывалі кароткаметражнага кіно ў Іспаніі


Беларуска атрымала прыз Best Actress на фестывалі кароткаметражнага кіно ў Іспаніі, паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку беларускі пісьменнік Віктар Марціновіч, перадае tut.by.


Віктар Марціновіч і Наста Пляц.

- Адбываецца нешта неверагоднае: Наста Пляц, дзяўчынка, якая з трох гадоў жыла ў Магілёўскай SOS-вёсцы, толькі што атрымала прыз Best Actress на іспанскай фестывалі FICBUEU за ролю Ясі ў фільме "Возера радасці", - напісаў Віктар у фэйсбуку.

FICBUEU - фестываль кароткаметражнага кіно, у якім могуць браць удзел усе віды мастацкіх кароткаметражных фільмаў па-за залежнасці ад жанру, за выключэннем дакументальных фільмаў. Першы прыз - 2 тысячы еўра, другі - 1000. Лепшая актрыса атрымлівае дыплом.

"Возера радасці" - раман Віктара Марціновіча, кароткаметражку па ім зняў рэжысёр Аляксей Палуян - беларус, які жыве і працуе ў Германіі. Музыку напісаў лідар гурта Vuraj Сяргей Доўгушаў.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.