Вы тут

У Гомелі пры пажары на тэрыторыі двух домаўладанняў загінуў мужчына


Пажар адбыўся сёння ў некалькіх пабудовах на тэрыторыі дзвюх домаўладанняў па вул.Чкалава і Лермантава ў Гомелі, падчас якога загінуў мужчына, перадае БелТА са спасылкай на МНС.


Паведамленне аб узгаранні паступіла ратавальнікам у 00.51.

Калі пажарныя прыбылі на месца, адбывалася адкрытае гарэнне некалькіх будынкаў на тэрыторыі двух суседніх домаўладанняў. Так, на ўчастку па вул. Чкалава гарэлі нежылы часткова разабраны дом і гаспадарчая пабудова. Па словах суседзяў, у дадзеным домаўладанні ніхто не пражывае, будынак вызначаны пад знос, жыхары расселены. А на суседнім участку па вул. Лермантава гарэлі дах гаража і двухкватэрны дом, які таксама плануецца пад знос. Жыхароў кватэры №1 ўжо рассялілі, у кватэры №2 пражываў мужчына 1960 года нараджэння сумесна з жонкай. На момант прыбыцця падраздзяленняў МНС жанчына знаходзілася на вуліцы, гаспадар жылля быў у камандзіроўцы.

Пажар лакалізавалі і ліквідавалі. Агнём пашкоджаны дах дома, дах і маёмасць у гаражы на ўчастку па вул. Лермантава. На ўчастку па вул. Чкалава згарэлі дах нежылога дома і гаспадарчай пабудовы, знішчана 7 кв.м стольнага перакрыцця, маёмасць у доме.

Пры правядзенні работ па разборцы і праліўцы будаўнічых канструкцый у нежылым доме па вул. Чкалава ратавальнікі выявілі абгарэлае цела мужчыны. Ён ляжаў пад абваленымі элементамі будаўнічых канструкцый. Асобу ўстанаўліваюць.

Разгляданая версія прычыны пажару - неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.