Вы тут

У Мінску ўзмоцняць працу па праверцы вентканалаў у дамах з газавым абсталяваннем


Абследаванне дымавых і вентыляцыйных каналаў у жылых дамах з газавым абсталяваннем, якія не абслугоўваюцца прадпрыемствамі ЖКГ, выклікае асцярогу. Пра гэта заявіў на пасяджэнні ў Мінгарвыканкаме рабочай групы па пытаннях добраўпарадкавання і ўтрымання горада генеральны дырэктар ГА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Юрый Кукашук, інфармуюць "Мінск-Навіны".


- На абслугоўванні ЖКГ знаходзіцца 707 такіх дамоў: 565 шматкватэрных, 120 блакіраваных і 22 аднакватэрных. Вентканалы і коміны ў іх цалкам правераны. Аднак у горадзе налічваецца 17 777 дамоў з газавым абсталяваннем, якія не абслугоўваюцца прадпрыемствамі ЖКГ, і па іх інфармацыя зусім іншая. Са 117 шматкватэрных абследаваны толькі 26 (22%), з 38 блокавых - 8 (21%), з 17 622 аднакватэрных - 582 (3,3%), - прывёў дадзеныя Юрый Кукашук.

Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч даручыў намеснікам кіраўнікоў адміністрацый раёнаў горада актывізаваць працу па праверцы дымавых і вентыляцыйных каналаў у дамах з газавым абсталяваннем, дзе такія мерапрыемствы яшчэ не выкананы.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.