Вы тут

"Сям'ю года" ў чацвёрты раз вызначаць у Беларусі


Фінал чацвёртага рэспубліканскага конкурсу "Сям'я года" адбудзецца 12 кастрычніка і збярэ ў Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў пераможцаў абласных і мінскага гарадскога рэгіянальных конкурсаў, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.


У заключным этапе сямі сем'ям-фіналістам трэба будзе прэзентаваць свой "Радавод" - гісторыю роду, сямейныя звычаі і традыцыі; у праекце "Мая краіна - мая сям'я" на прыкладах даказаць актыўную жыццёвую пазіцыю членаў сям'і - праз захапленні, поспехі і дасягненні. Па суме балаў будуць вызначаны ўладальнікі ганаровага звання "Сям'я года".

Прызёры атрымаюць не толькі прызнанне ўсёй краіны, але і грашовыя прэміі: за дыплом I ступені - да 75 базавых велічынь; за кожны з двух дыпломаў II ступені - да 35 базавых; за чатыры дыплома III ступені - да 20 базавых кожнаму (1 БВ цяпер складае Br25,5). Удзельнікі конкурсу могуць быць адзначаны спецыяльнымі дыпломамі, прызамі ці іншымі ўзнагародамі.

Арганізатарам конкурсу выступае Міністэрства працы і сацыяльнай абароны пры ўдзеле Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Беларускага саюза жанчын, абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, рэспубліканскіх і міжнародных грамадскіх аб'яднанняў, іншых арганізацый.

Рэспубліканскі конкурс "Сям'я года" стартаваў у 2012 годзе.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.