Вы тут

Класік гуманнай педагогікі Шалва Аманашвілі правядзе публічны семінар у Мінску


Заснавальнік гуманна-асобаснага падыходу ў выхаванні і адукацыі, акадэмік, педагог-наватар, чыя спадчына вывучаецца ва ўніверсітэтах многіх краін свету, сустрэнецца з бацькамі і педагогамі, каб абмеркаваць разам актуальныя пытанні сучаснай школьнай адукацыі.


Чаму большасць сучасных дзяцей не любяць школу? Як гэта ўплывае на адносіны ў сям'і і што з гэтым рабіць? Ці дрэнна быць двоечнікам? Якія новыя задачы ставіць сучаснае пакаленне дзяцей перад сваімі бацькамі і настаўнікамі, перад школьнай сістэмай?  Якія фундаментальныя прынцыпы гуманнага падыходу дапамогуць сённяшнім дзецям стаць паспяховымі людзьмі?  Як бацькі і педагогі могуць дапамагчы або перашкодзіць станаўленню дзіцяці ва ўмовах сучаснай школы? Гэтыя і іншыя пытанні будуць абмяркоўвацца на публічным семінары ў Мінску 20 верасня ў ДК МАЗ з 19:00 да 22:00.

А 21 верасня Шалва Аманашвілі адкрые першы адкрыты фестываль “Настаўнік Будучыні”.  Мерапрыемства збярэ каля 200 работнікаў адукацыі з усёй краіны з мэтай пашырэння практыкі прымянення гуманна-асобаснага падыходу ў адукацыйным працэсе. У рамках фестывалю адбудуцца майстар-класы педагогаў з Расіі, Грузіі і Беларусі.

Фестываль арганізаваны Цэнтрам Гуманнай педагогікі Беларусі пры падтрымцы Мінскага інстытута развіцця адукацыі і прафсаюза педагогаў сталіцы. Пляцоўкай для яго правядзення 21 і 22 верасня стане гарадскі інстытут развіцця адукацыі (Мінск, завулак Бранявы, 15А). Удзел у фестывалі бясплатны. Рэгістрацыю можна прайсці тут.

Даведка:

Шалва Аманашвілі - грузінскі, савецкі, расійскі педагог-наватар. Доктар псіхалагічных навук, акадэмік Расійскай акадэміі адукацыі,  прафесар. Уладальнік шматлікіх званняў і ўзнагарод, у тым ліку “Рыцар дзяцінства”, “Настаўнік Вялікай Расіі”, лаўрэат прэміі ўрада Расійскай Федэрацыі.

Заснавальнік сістэмы гуманна-асобаснага падыходу да дзяцей у адукацыйным працэсе. Аўтар больш як 20 кніг, многія з якіх сталі класікай выхаваўча-педагагічнай літаратуры.

Заснаваў больш за 200 цэнтраў і лабараторый гуманнай педагогікі ў Расіі, Украіне, Беларусі, Кіргізіі, Казахстане, Латвіі, Літве, Эстоніі. З'яўляецца навуковым кіраўніком шэрагу эксперыментальных школ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.