Вы тут

У пятым Мінскім паўмарафоне прыме ўдзел каля 40 тысяч чалавек


Адна з грандыёзных падзей нашай сталіцы пройдзе ў гэту нядзелю


Пяты Мінскі паўмарафон стартуе заўтра ў 9.00. Больш за 40 тысяч чалавек возьме ўдзел у гэтым свяце спорту і здаровага ладу жыцця. Заўтра на ім будзе працаваць 1 тысяча валанцёраў.

Вядомая беларуская бягуння на доўгія дыстанцыі Вольга Мазуронак сёлета прапусціць паўмарафон, таму што праводзіць падрыхтоўку да чэмпіянату свету ў Досе. Мазуронак была пераможцам Мінскага паўмарафона ў 2015 і 2016 гадах.

Мінскі паўмарафон традыцыйна з'яўляецца адной з самых маштабных спартыўных падзей у Беларусі. Летась у ім брала ўдзел больш за 35 тысяч аматараў здаровага ладу жыцця, сёлета гэтая лічба яшчэ вырасце. Старт паўмарафона пройдзе ўжо пяты раз.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.