Вы тут

З днём нараджэння, сталіца!


952 гады — узрост больш чым сур'ёзны, і адзначаць яго трэба з размахам. Што, уласна, у гэтыя выхадныя Мінск і будзе рабіць. Вялікі горад, сталіца краіны з багатай гісторыяй і разнастайнай сучаснасцю, пакажа сябе ва ўсёй красе.


Будуць уручаны ўзнагароды найлепшым людзям, паказана гістарычная рэканструкцыя, пажарныя паспаборнічаюць у майстэрстве, а байкеры закрыюць сезон. Атлеты пабягуць паўмарафон, «танкісты» збяруцца на свой фестываль. Будзе шмат музыкі, прысмакаў і забаў...

Добрая нагода выйсці ў горад, нягледзячы на абяцанае сіноптыкамі пахаладанне. Пагуляць, паўдзельнічаць у мерапрыемствах. І яшчэ раз пераканацца, якая прыгожая наша сталіца — горад пад жураўліным небам і залатой зоркай.

Выбар рэдакцыі

Культура

Што паглядзець у Нацыянальным мастацкім музеі

Што паглядзець у Нацыянальным мастацкім музеі

Вiдавочна, што пакуль былi зачыненыя музеi, гледачы засумавалi па «жывой» сустрэчы з карцiнамi.

Культура

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

Давайце з нагоды пачэснага юбiлею пройдземся па залах музея, у кожнай з якiх свае цiкавосткi.