Вы тут

ІІІ Беларуская Трыенале графічнага дызайну прайшла ў Мінску


На ўваходзе згадка пра колеры Беларусі — праект дызайнера і мастака Міхала Анемпадыстава, высока адзначаны ў прафесійным асяродку: адметны, з сэнсам, а галоўнае — выдатнай ідэяй, якая сведчыць пра тое, як мастацтва можа служыць краіне. Далей — ідэі. Думкі ці хутчэй прапановы падумаць. У тым ліку і пра тое, як дызайн можа ўплываць на жыццё. З пачатку верасня ў Палацы мастацтваў аўтары чакалі водгукаў на свае праекты, прадстаўленыя ў межах ІІІ Беларускай Трыенале графічнага дызайну.


Юрый Тарэеў. «Чарнобыль».

Раз на тры гады дызайнеры паказваюць найлепшае, што напрацавалі ў розных жанрах. Тут канцэптуальныя праекты, плакаты, календары, кніжныя работы, манеты і аб'ёмныя кампазіцыі... Дызайн ёсць літаральна ва ўсім, ад утылітарных рэчаў, якімі можна карыстацца штодня, да з'яў, якія ствараюцца дзеля мастацтва. Але выстаўка, што ладзіцца раз на тры гады, — гэта своеасаблівы агляд таго, што ёсць, з думкай пра патэнцыял. Таму шмат якія творы можна было бачыць у іншых выставачных праектах альбо ў выніковай рэалізацыі. Тут работы вядомых аўтараў і моладзі, нават студэнтаў, якія прадстаўляюць свае праекты на актуальныя тэмы.

Вось што галоўнае для дызайну — актуальнасць. І цікава прасачыць, якія тэмы разглядаюць як актуальныя айчынныя крэатыўшчыкі. Праект «Малая радзіма» (Руслан Найдзён) — правераная актуальнасць. Тэма Чарнобылю (Юрый Тарэеў) — балючая актуальнасць. Тэма знішчэння людзей па нацыянальнай прыкмеце падчас Другой сусветнай вайны Уладзіміра Цэслера — гістарычная актуальнасць. Тэма Скарыны (адсылкі да яго ёсць шмат у якіх аўтараў, ад вобразу першадрукара да пошуку ў шрыфтах і ўвасаблення кніг, як у Канстанціна Вашчанкі) — нацыянальная актуальнасць, што асабліва важна. Таму што арганізатары імкнуліся прадставіць твар сучаснага графічнага дызайну Беларусі, каб даць магчымасць зразумець, ці мае ён прыкметы нацыянальнай ідэнтычнасці школы айчыннага дызайну, ці здольны ўбудоўвацца ў сусветныя тэндэнцыі. Куратар выстаўкі, старшыня секцыі графічнага дызайну Беларускага саюза мастакоў Сяргей Саркісаў лічыць, што паводле экспазіцыі можна гаварыць пра нацыянальны графічны дызайн.

Ён быў бы здольны зрабіць наша жыццё больш яркім, калі б увайшоў у прастору штодзённасці. Плакаты, буклеты, паштоўкі, маркі, распрацоўка фірмовых стыляў — гэта тое, у чым нашы спецыялісты маглі б праявіць сябе больш актыўна, прапаноўваючы не эстэтыку, а своеасаблівую гульню для розуму шляхам расшыфроўкі аўтарскіх вобразаў — мастацтва, якое мы пакуль недаацэньваем.

Ларыса ЦІМОШЫК

Выбар рэдакцыі

Культура

Мікалай Пінігін: Каб ведаў як, сам напісаў бы класную сучасную п'есу

Мікалай Пінігін: Каб ведаў як, сам напісаў бы класную сучасную п'есу

На рахунку рэжысёра і мастацкага кіраўніка Купалаўскага тэатра Мікалая Пінігіна больш за семдзесят спектакляў, і па некаторыя з іх хоць зараз ідзі на вуліцу Энгельса. 

Грамадства

Расказваем пра тое, як на Брэстчыне раней гатавалі варэнне і як гэта робяць цяпер

Расказваем пра тое, як на Брэстчыне раней гатавалі варэнне і як гэта робяць цяпер

Аказваецца, у нашых вёсках амаль да другой паловы ХХ стагоддзя не мелі звычкі нарыхтоўваць яго, не ведалі, як варыцца.

Спорт

Як у Бабруйску рыхтуюць будучых чэмпіёнаў

Як у Бабруйску рыхтуюць будучых чэмпіёнаў

Менавіта з Бабруйска выйшлі прызёры самых прэстыжных сусветных турніраў па веславанні, барацьбе, боксе, шахматах, лёгкай і цяжкай атлетыцы.

Грамадства

Прадпрыемствы ЖКГ займаюцца адловам беспрытульных жывёл. Але ці павінны яны гэта рабіць?

Прадпрыемствы ЖКГ займаюцца адловам беспрытульных жывёл. Але ці павінны яны гэта рабіць?

Летась у Мінскай вобласці адлавілі больш за пяць тысяч бадзяжных жывёл, толькі 203 з іх знайшлі свой дом. Толькі ўявіце сабе, як лічбы адлову павялічваюцца ў маштабах усёй краіны!