Вы тут

Карэспандэнт «Звязды» пакатаўся на самым цяжкім кар’ерным самазвале планеты


450 тон — гэта, я вам скажу, грандыёзная лічба і яшчэ больш маштабнае відовішча.


Вы калі-небудзь бачылі трохпавярховы дом на колах? Не? А я ўжо не толькі бачыў, але і ўдосталь накатаўся на ім. Тых некалькі хвілін, што я знаходзіўся на пляцоўцы побач з кабінай самазвала грузападымальнасцю 450 тон, мне хопіць па ўражаннях гадоў на дзесяць. Так, а чаго я буду распавядаць — я ж прывёз з сабой відэа. Любуйцеся і атрымлівайце асалоду ад. Гэта наша беларуская тэхніка.

Між іншым, машына гэта дастаткова дарагая (прыкладны кошт продажу 7-8 мільёнаў даляраў) і пражэрлівая. На халастым ходзе адным рухавіком машына «з’ядае» амаль 38 літраў спецыяльнага дызельнага паліва за гадзіну. Гэта пры яго магутнасці 2300 конскіх сіл. Пад рабочай нагрузкай ў кар’еры апетыт рухавіка ўзрастае да 370 літраў за гадзіну. Вялікая машына мае два паліўныя бакі, па 1800 літраў кожны. Нават уявіць сабе цяжка, што гэтая машына за 12 гадзін бесперабойнай працы можа спаліць больш за 3,5 тоны дызеля.

Дарэчы, такіх гігантаў можна пералічыць па пальцах адной рукі. Адзін ужо шмат часу возіць руду ў Расіі. Два іншыя праходзяць выпрабаванні на палігонах у Жодзіне. А апошні чацвёрты з прынцыпова новай расійскай трансмісіяй, зараз збіраецца ў цэхах БелАЗ.

Катаўся Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

Ці так небяспечны парашутны спорт, як здаецца на першы погляд?

Грамадства

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Стаялі ў калідоры і ўспаміналі першыя крокі ў выхаванні сваіх асаблівых дзетак.

Культура

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

Пагутарылі з дачкой вядомага ўраджэнца Віцебска Лазара Хідэкеля.