Вы тут

Што прапануюць Мінск і Гродна на Дні гарадоў?


Сталіца на выхадных адзначыць 952-годдзе, а ў горадзе над Нёманам будуць гучаць віншаванні ў гонар 891-га дня нараджэння. Якое і дзе свята наведаць? «МС» пацікавілася праграмамі абодвух. Так што — выбар за вамі!


Байкеры, танкісты, рэканструктары і забегі на абцасах

Будучы ўік-энд абяцае мінчанам і гасцям сталіцы шмат атракцый: ужо пачынаючы з пятніцы, можна будзе паўдзельнічаць у закрыцці мотасезона H.O.G. Rally Mіnsk 2019, арганізатары якога запрашаюць усіх ахвотных на пляцоўку каля Палаца спорту. Дарэчы, у суботу калона байкераў праедзе па горадзе ад Кургана Славы.

Яшчэ адным яскравым момантам свята стане міжнародны фестываль гістарычнай рэканструкцыі, які на працягу двух дзён — суботы і нядзелі — завалодае зялёнай зонай на скрыжаванні праспектаў Машэрава і Пераможцаў.

Музычна-піратэхнічнае фаер-шоу адбудзецца ў акваторыі Свіслачы каля Палаца спорту суботнім вечарам а 23-й гадзіне.

На наступны дзень госці свята змогуць паўдзельнічаць у міжнародным мінскім паўмарафоне і прабегчы на цэнтральных вуліцах горада, а таксама адчуць сябе сапраўдным танкістам на фестывалі Wargamіng Fest, які запрашае ў музейна-паркавы комплекс «Перамога».

Шмат цікавінак рыхтуюць і раёны сталіцы: Ленінскі, напрыклад, запрашае на фестываль беларускай традыцыйнай музыкі Rajok, які збірае ахвотных у суботу і нядзелю ў дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея, а Цэнтральны ў першы дзень выхадных — у Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы на музейны квэст «Код Купалы», прысвечаны гісторыі Мінска, а таксама на прагляд стужкі «Правілы Геймара» ад «Беларусьфільма» і сустрэчу са здымачнай групай у кінатэатры «Беларусь» і «Кіеў». Заводскі ж раён на пляцоўцы каля «Чыжоўка-Арэны» прапануе дзяўчатам паспаборнічаць у забегах «Абцасік», а малым — на бегавелах.

Будзе гучна!

14 верасня ўвесь горад заспявае і загучыць на розныя лады: можна будзе акунуцца ў свята духавой, савецкай, рок-, поп-, рэтра- і фолк-музыкі! Распачнуць святочныя мерапрыемствы дэфіле аркестра 6-й асобнай механізаванай брыгады і плац-канцэрт роты ганаровага каравула ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы на вуліцы Горкага. На сцэне ў скверы па гэтай вуліцы амаль цэлы дзень будзе свята музыкі «Па нашай вуліцы з аркестрам». На плошчы Леніна будзе гучаць «Музыка пакаленняў», ахвотных запрашаюць на рэтра-свята і гастра-фэст на свежым паветры.

У гарадскім парку імя Жылібера пройдзе свята музыкі і дзяцінства, на пляцоўцы каля Маладзёжнага цэнтра «Гродна» — чакае «Стрыт-фолк-рок».

Асабнае месца ў свяце належыць традыцыйнаму фестывалю сыру, які сёлета адбудзецца на ЦСК «Нёман». Усім прапацуюць паўдзельнічаць у сырнай дэгустацыі, «баях гладыятараў» і масавым флэш-мобе.

Агні Гродна прадэманструе падчас святочнага салюту, які запланаваны а 22-й гадзіне ў Каложскім парку.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.