Вы тут

Самыя папулярныя імёны для дзяцей у Беларусі - Арцём і Сафія


Спісы самых папулярных імёнаў дзяцей, згодна з іх рэгістрацыяй ў загсах, ўзначальваюць Арцём і Сафія, піша interfax.by са спасылкай на прэс-службу Міністэрства юстыцыі Беларусі.


"З пачатку 2019 года ў "топ-10 уласных імёнаў", дадзеных бацькамі нованароджаным пры рэгістрацыі нараджэння ўваходзяць: мужчынскія імёны - Арцём, Кірыл, Максім, Міхаіл, Данііле; жаночыя імёны - Сафія, Марыя, Ганна, Ксенія, Аліса", - гаворыцца ў паведамленні.

Таксама там адзначылі, што у 2018 годзе ў рэспубліцы было зарэгістравана амаль 95 тыс. актаў аб нараджэнні, з іх больш за 8 тыс. рэгістрацый нараджэнняў дзяцей прайшло ва ўрачыстай абстаноўцы.

Найбольшая колькасць запісаў актаў аб нараджэнні здзейснена органамі ЗАГСа г. Мінска - больш за 21, 7 тыс. актаў, Брэсцкай вобласці - больш - 14,9 тыс., Гомельскай вобласці - 14,2 тыс., Мінскай вобласці - 13,5 тыс.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».