Вы тут

Зарэгістраванае беспрацоўе ў Беларусі на 1 верасня склала 0,3%


Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на 1 верасня склаў 0,3%, знізіўшыся ў параўнанні з паказчыкам гадавой даўнасці на 0,1 адсоткавага пункта, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.


Узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях рэспублікі склаў 0,4 %, у Гомельскай - 0,3 %, Мінскай вобласці - 0,2 працэнта, г. Мiнску - 0,1 %.

На ўліку ў якасці беспрацоўных на 1 верасня 2019 г. было 11,9 тыс. чалавек, што на 26,6 % беспрацоўных менш, чым на 1 верасня 2018 г. (16,3 тыс. чалавек).

Наймальнікамі на 1 верасня 2019 г. заяўлены звесткі аб наяўнасці 90,4 тыс. свабодных працоўных месцаў, што на 17,9 % больш, чым на 1 верасня 2018 г. (76,6 тыс.). Попыт на работнікаў па рабочых прафесіях склаў 65,3 % ад агульнай колькасці вакансій, у адпаведным перыядзе мінулага года - 65 %.

Каэфіцыент напружанасці на рынку працы рэспублікі на 1 верасня 2019 г. склаў 0,1 беспрацоўных на адну вакансію (на 1 верасня 2018 г. - 0,2).

Пры гэтым у Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях гэты паказчык склаў 0,2 беспрацоўных на вакансію, у Гродзенскай і Мінскай абласцях - 0,1 беспрацоўных, у г. Мінску - 0,05 беспрацоўных на вакансію.

У студзені-жніўні 2019 годзе за садзейнічанне ў працаўладкаванні звярнулася 128,6 тыс. чалавек, з якіх пастаўлена на ўлік у якасці беспрацоўных 64,5 тыс. чалавек.

За гэты перыяд на створаныя працоўныя месцы і вакансіі пры садзейнічанні службы занятасці на пастаянную работу працаўладкаваны 96,4 тыс. чалавек (66,3% тых, хто звярнуўся па садзейнічанне), з іх 46,1 тыс. беспрацоўных. На навучанне прафесіям, запатрабаваных на рынку працы, накіраваныя 3,4 тыс. чалавек, у аплатных грамадскіх работах удзельнічалі 24,7 тыс. чалавек, на новае месца жыхарства і работы пераселены 100 сем'яў беспрацоўных.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

У апошнія гады тэма раўнапраўя паміж мужчынамі і жанчынамі перажывае новую хвалю росквіту.

Культура

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Гісторыя аднаго выступлення.