Вы тут

На адным з прыватных прадпрыемстваў Полацкага раёна загарэлася адразу два будынка


11 верасня ў 18 гадзін 27 хвілін у службу выратавання "101" паступіла паведамленне аб пажары на тэрыторыі прыватнага прадпрыемства ТАА "Кохан" ў аграгарадку Мацюш Полацкага раёна, паведамляюць на сайце МНС.


Ратавальнікі, якія прыбылі да месца, выявілі адкрытае гарэнне арачніка і побач стаячага будынка, што належаць таварыству з абмежаванай адказнасцю "Кохан". У выніку пажару ў будынку знішчаны дах, перакрыцце столі, пашкоджаныя сцены. У арачніку знішчана 300 кг саломы, таксама пашкоджаны дах, ніхто не пацярпеў.

Як стала вядома пазней арачнік і будынак побач не эксплуатаваліся, тэрыторыя прыватнага прадпрыемства была агароджаная, аднак не ахоўвалася.

Па гэтым факце праводзіцца праверка. Прычына пажару высвятляецца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».