Па папярэдніх дадзеных, 11 верасня каля 18 гадзін 50 хвілін на вуліцы Радыяльнай у Мінску адбылося ДТЗ з удзелам матацыкла, які выехаў за межы праезнай часткі і ўчыніў наезд на апору асвятлення, паведамілі ў тэлеграм-канале Следчага камітэту.
У выніку здарэння 29-гадовы кіроўца матацыкла атрымаў цялесныя пашкоджанні, ад якіх памёр пры дастаўлення ва ўстанову аховы здароўя. Пасажыр матацыкла шпіталізаваны.
Следчымі ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі ДАІ і ГКСЭ праводзіўся агляд месца здарэння, апытваліся відавочцы. Устанаўліваюцца абставіны здарэння.
Па дадзеным факце УСК па г.Мінску праводзіцца праверка.
Грамадзян, якія валодаюць якімі-небудзь звесткамі пра вышэй згаданым здарэнні просьба звярнуцца ў УСК па г.Мінску па тэлефонах: (8017) 389-55-55 і (8033) 333-67-19.
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».