Вы тут

Арына Сабаленка згуляе з Аленай Астапенка ў 1/8 фіналу тэніснага турніру ў Кітаі


Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка сёння правядзе свой першы матч на турніры ў кітайскім Шэньчжоў з прызавым фондам $ 1,5 млн, піша БелТА.


Сёння ў паядынку 1/8 фіналу беларуска, якая займае 13-е месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), сустрэнецца з латвійскай тэнісісткай Аленай Астапенка, якая знаходзіцца на 75-м месцы ў сусветным рэйтынгу. Гэта будзе іх першая сустрэча на турнірах пад эгідай WTA. У першым матчы турніру ў Шэньчжоў Алена Астапенка перамагла кітаянку Ю Сяодзі (246-ы нумар сусветнага рэйтынгу).

У выпадку поспеху ў сённяшнім паядынку Арына Сабаленка згуляе ў чвэрцьфінале з харвацкай тэнісісткай Петрай Марціч (23).

Турнір у Шэньчжоў завершыцца 15 верасня.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.