Сяміразовы пераможца "Формулы-1" Міхаэль Шумахер знаходзіцца ў свядомасці, перадае eurosport.ru са спасылкай на leparisien.fr.
Па дадзеных Le Parisien, 9 верасня Шумахер быў дастаўлены ў адзін са шпіталяў Парыжа для праходжання "сакрэтнага лячэння". Нягледзячы на тое, што пасля прыбыцця легендарнага гоншчыка з лякарні вывелі ўсіх старонніх, французскія журналісты высветлілі некалькі важных падрабязнасцяў.
Па-першае, стала вядома, што Шумахер падвергнуўся трансплантацыі ствалавых клетак. Міхаэля ў клініцы вітаў прафесар Філіп Менашэ - выбітны кардыяхірург, вядомы па першай у сусветнай практыцы трансплантацыі эмбрыянальных клетак пацыенту з сардэчнай недастатковасцю.
Па-другое, Шумахер знаходзіцца ў свядомасці. Пра гэта распавяла адна з медсясцёр: "Так, яны прыбылі падчас маёй змены. Магу запэўніць вас, што ён знаходзіцца ў свядомасці".
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.