Вы тут

Адбылася рабочая сустрэча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь


У Міністэрстве інфармацыі краіны адбылся рабочая сустрэча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь спадаром Фігера Хуанам Вальдэсам.


Размова ішла пра надзённыя пытанні ў арганізацыі беларуска-кубінскіх медыйных адносін у справе пашырэння ведаў пра сучасную Кубу ў Беларусі і наадварот — пра сённяшняе сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў СМІ Кубы. З беларускага боку прагучаў шэраг актуальных прапаноў — некаторыя з іх агучыў міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч. Звернута ўвага на неабходнасць падпісання пагаднення паміж дзвюма краінамі ў галіне супрацоўніцтва ў сферы інфармацыі. Таксама запланаваны «кубінскі выпуск» часопіса «Беларусь». Размова ішла таксама пра правядзенне прэс-тураў кубінскіх журналістаў у Беларусі і беларускіх — на Востраве Свабоды.

Удзельнікі рабочай сустрэчы нагадалі пра існуючыя традыцыі кубінска-беларускіх гуманітарных, культурных і літаратурных стасункаў. Гучалі імёны кубінскіх пісьменнікаў, творы якіх беларускія калегі перакладалі ў ранейшыя дзесяцігоддзі на сваю родную мову.

Сяргей ШЫЧКО

Загаловак у газеце: Напамін для будучыні

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?