Вы тут

У 6.15 будзе пачынацца работа басейна ў Мазыры


У 6.15 будзе пачынацца работа басейна ў Мазыры, які пасля трохгадовай рэканструкцыі зноў прымае аматараў фізкультуры і спорту. За год яго змогуць наведаць 150 тысяч чалавек.


Фота БелТА

У гэты аб'ект укладзена амаль сем мільёнаў рублёў. Ён пабудаваны за сродкі абласнога і раённага бюджэтаў, а таксама грошы, заробленыя на суботніках. Гэты спартыўны комплекс адносіцца да спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву № 2. Тут за чвэрць стагоддзя было падрыхтавана шэсць майстроў спорту, 19 кандыдатаў у майстры спорту і 124 спартсмены-першаразраднікі.

Для аматараў плавання абноўленыя вялікая і малая чашы, трэнажорная зала, а таксама зроблены камфортныя душавыя і раздзявальні. Ёсць прыстасаванні для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. У спартыўным комплексе арганізаваны таксама і заняткі аддзяленняў філіяла абласнога вучылішча алімпійскага рэзерву, Мазырскай СДЮШАР прафсаюзаў па веславанні на байдарках і каноэ. Сёння сюды прыходзяць вучыцца плаваць школьнікі, а таксама арганізаваны платныя групы па аквааэробіцы, більярдзе, настольным тэнісе. Да канца года адкрыюцца дзве залы — для барцоў і гульнявая. У басейне будзе працаваць фітабар, дзе прапануюць лекавыя гарбаты і кіслародныя кактэйлі. Па словах старшыні Гомельскага аблвыканкама Генадзя Салаўя, які прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця, у апошнія гады на Гомельшчыне вельмі шмат зроблена для развіцця спорту:

— Басейн у Мазыры — яшчэ адзін знакавы аб'ект нароўні з ужо адкрытай лыжаролернай трасай і футбольным манежам, які будуецца ў Гомелі. Новае збудаванне ў Мазыры пашырыць магчымасці для заняткаў спортам усіх аматараў.

Між тым у Лоеве пасля рамонту адкрыта лазня. Будынак на вуліцы Барыса Царыкава набыў зусім новы выгляд. Сродкі, заробленыя на суботніках жыхарамі раёна і гарадскога пасёлка, былі накіраваны на набыццё матэрыялаў для важнай грамадскай установы. Рамонтныя работы КЖУП «Лоеўскі райжылкамгас» ажыццяўляла гаспадарчым спосабам.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Чыстая вада — для хваробы бяда

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

У апошнія гады тэма раўнапраўя паміж мужчынамі і жанчынамі перажывае новую хвалю росквіту.

Культура

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Гісторыя аднаго выступлення.