Вы тут

У Мазырскім раёне затрымалі жанчыну, падазраваную ў гібелі мазыранкі і падпале дома


У 1.31 ночы ў аператыўна-дзяжурную службу Мазырскага РАУС патэлефанавала невядомая жанчына і паведаміла, што забіла чалавека, хуткая ўжо прыехала. Заяўніца блыталася ў словах, называла розныя месцы ў раёне, дзе, магчыма, адбылося цяжкае злачынства, пасля чаго сувязь абарвалася. Супрацоўнікі міліцыі неадкладна пачалі праводзіць неабходныя мерапрыемствы, каб высветліць асобу невядомай і дзе яна знаходзіцца.


Неўзабаве ад жыхаркі вёскі Раманаўка паступіла паведамленне, што да іх у дом стукае нейкая жанчына, крычыць, паводзіць сябе неадэкватна. На месца здарэння выбылі супрацоўнікі АУС.

Адначасова з гэтай жа вёскі паступіў выклік па факце ўзгарання аднаго з прыватных дамоў. Работнікі МНС выбылі на пажар і патушылі яго. У згарэлым доме яны выявілі труп жанчыны. Звязаўшы два здарэння, праваахоўнікі зразумелі, што званок невядомай і пажар -- складовыя часткі аднаго цэлага.

Неўзабаве супрацоўнікі крымінальнага вышуку знайшлі ў вёсцы і затрымалі магчымую падазраваную ў здзяйсненні супрацьпраўных дзеянняў. Жанчына паводзіла сябе ненармальна, бо знаходзілася ў стане алкагольнага ап'янення. Толькі раніцай яна змагла паведаміць аператыўнікам сваю версію таго, што адбылося.

Як паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама, папярэдне ўстаноўлена, што 62-гадовая мазыранка разам са сваёй 67-гадовай знаёмай адпачывалі на дачы ў вёсцы. Пасля распіцця спіртных напояў паміж жанчынамі ўзнікла сварка. Больш маладая дачніца жалезнымі вілкамі некалькі разоў ударыла знаёмую па галаве, патэлефанавала ў міліцыю, падпаліла цюль і выбегла з памяшкання.

Следчыя, эксперты-крыміналісты і аператыўнікі праводзяць неабходныя мерапрыемствы па ўстанаўленні ўсіх абставінаў таго, што адбылося.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.