Вы тут

У Брэсцкай вобласці ліквідуюць пажар на тэрыторыі Палескага лясгаса


Падчас аблёту тэрыторыі для маніторынгу аператыўнай абстаноўкі ўчора было выяўлена гарэнне лесу на поўдзень ад вёскі Старына Столінскага раёна. Да месца пажару былі накіраваны сілы і сродкі Палескага лясгаса, паведамляе МНС.


Было ўстаноўлена, што гарыць лес на плошчы тры гектары, ёсць пагроза распаўсюджвання агню на суседнія кварталы дрэў. Дадаткова да месца былі накіраваны яшчэ тры адзінкі тэхнікі, дзесяць чалавек, у тым ліку гусенічны ўсюдыход і два МТЗ з плугамі. Тушэнне пажару абцяжарана адсутнасцю пад'язных шляхоў і забалочанай мясцовасцю. Раніцай 11 верасня для правядзення паветранай разведкі і маніторынгу абстаноўкі вылецеў самалёт АН-2 Пінскага авіяаддзялення МНС.

Для ліквідацыі пажару задзейнічаны восем адзінак тэхнікі і 41 чалавек, у тым ліку ўсюдыходы тыпу “РАСА” і тры гусенічных ўсюдыхода. Паветраны маніторынг вядзецца самалётамі АН-2.

  • Паводле аператыўных данных, за мінулыя суткі ліквідаваны шэсць лясных пажараў на агульнай плошчы 9,523 гектара, тры тарфяныя пажары на агульнай плошчы 0,08 гектара і адзін пажар травы і кустоў на плошчы 7 гектараў. У сувязі з аператыўнай абстаноўкай у шэрагу рэгіёнаў краіны ўведзены забароны на наведванні лясоў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».