Вы тут

У Лідзе ДАІ затрымала 13-гадовага кіроўцу, які ўзяў аўтамабіль бацькоў і катаў у двары сяброў


Як распавялі "Лідскай газеце" ў ДАІ, інцыдэнт адбыўся на мінулым тыдні. Каля шасці вечара ў дзяжурную часць Лідскага РАУС патэлефанаваў відавочца і паведаміў, што ў двары дома па вуліцы Кааператыўнай на аўтамабілі ездзяць дзеці, якім не больш за 12 год. Мінаку ледзь не наехалі на нагу.


У двары шматпавярхоўкі супрацоўнікі ДАІ не выявілі аўтамабіля з дзецьмі. Высветліўшы ўладальніка, патэлефанавалі таму на мабільны тэлефон. На званок адказаў малады чалавек і сказаў, што мама цяпер на бацькоўскім сходзе, а тата ў рэйсе. А яшчэ прызнаўся, што так, гэта ён ездзіў на машыне бацькоў, і пакуль аўтаінспектары афармлялі пратакол, слёзна прасіў іх не расказваць пра тое, што здарылася бацькам. Казаў, што ніколі больш так не будзе.

Для разбору справа перададзеная ў інспекцыю па справах непаўналетніх.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.