Вы тут

У Беларусі можа быць укаранёна страхаванне ад шкоды ў сферы кібербяспекі


Генеральны дырэктар ЗАСТ «Кентаўр» Сяргей Прохарчык лічыць, што паслуга па страхаванні ад шкоды ў сферы інфармацыйнай бяспекі можа з'явіцца ў бліжэйшыя 2-3 гады. Эксперт страхавога рынку ўпэўнены, што падобны прадукт запатрабаваны ў Беларусі ўжо цяпер. «Пытанне звычайнае — незразумела, з чаго пачынаць. Няма рэальнай статыстыкі па падобных выпадках. Няясна, як сфарміраваць правільны тарыф і што такое страхавы выпадак. Ніхто не ведае, колькі было хакерскіх нападаў. Хто на практыцы па такіх рызыках правядзе экспертызу? Як вызначыць правільна памер шкоды? Гэтыя пытанні вісяць у паветры, спецыялізаванай структуры ў нас няма».


Аднак спецыялісты сферы страхавых паслуг адзначаюць, што падобныя страхавыя прадукты ёсць за мяжой, і беларускія спецыялісты, верагодна, запазычаць замежны вопыт. На іх думку, у найбліжэйшы час рынак пачне фарміраваць умовы метадам спроб і памылак. Хутчэй за ўсё, мы нешта запазычым у Расіі, там такія віды страхавання ўжо ёсць. Паведамляльны парадак фарміравання дагавораў страхавання спросціць вывад на рынак такога прадукту.

Генеральны дырэктар Беларускай асацыяцыі страхоўшчыкаў Ірына Мерзлякова падзялілася вопытам Аўстрыйскай асацыяцыі страхоўшчыкаў і Асацыяцыі інфарматызацыі Аўстрыі. Замежныя калегі цяпер ідуць у гэтым кірунку па шляху выпрацоўкі стандартаў у галіне абароны інфармацыі. Гэта дазваляе спрасціць працэдуру страхавання, бо любое прадпрыемства павінна адпавядаць вызначаным стандартам у частцы бяспекі ІT-сістэм.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Вызначыць правільна памер шкоды

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.