12-13 верасня Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя правядзе ў Мінску I рэспубліканскі форум важатых БРПА “Будучыня за намі!” Камунікацыйная пляцоўка аб'яднае больш за 250 чалавек - акцябрат, піянераў, а таксама лідараў дзіцяча-юнацкага руху з усіх куткоў Беларусі.
Для дарослых удзельнікаў форуму падрыхтавана двухдзённая насычаная праграма, якая ўключае элементы камандаўтварэння, майстар-класы, адукацыйныя практыкумы і інтэнсівы па актуальных тэматыках. Дарэчы, сумесны з БРПА праект па папулярызацыі аэробных практыкаванняў на скакалцы (роўп-скіпінг) “На спорце” прэзентуе адмысловы госць эйрен-інтэнсіву “ProКачай.by” Дзяніс Клябанаў, выканаўчы дырэктар Расійскага руху школьнікаў (РРШ).
Для хлопчыкаў і дзяўчынак у Дзень нараджэння піянерыі Беларусі ў Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага адбудзецца гаджэт-квэст “Мая Радзіма - Беларусь!” Пазнавальная актыўнасць з незвычайнай пошукавай прыгодай скіравана на вывучэнне гісторыі сваёй краіны праз працу ў камандзе.
Традыцыйна 13 верасня БРПА падводзіць вынікі работы за папярэдні навучальны год і ўшаноўвае пераможцаў рэспубліканскіх конкурсаў і праектаў. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання найлепшых завершыць піянерскае свята.
Сяргей РАСОЛЬКА
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.