Вы тут

Лукашэнка прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця матча Еўропа — ЗША


Матчавая сустрэча па лёгкай атлетыцы, бадай, самая важная спартыўная падзея восені ў Беларусі. Доказ таму і колькасць знакамітых атлетаў-удзельнікаў спаборніцтва, і запоўненыя гледачамі трыбуны стадыёна «Дынама». У падрыхтоўцы грандыёзнай дзеі ўдзельнічалі еўрапейская, міжнародная лёгкаатлетычныя асацыяцыі, беларуская федэрацыя гэтага віду спорту і органы ўлады. Як сведчанне асаблівага стаўлення беларусаў да спорту — удзел у адкрыцці матча Прэзідэнта краіны.


Вітаючы ўдзельнікаў міжкантынентальнага спаборніцтва на спартыўнай арэне, якая нядаўна была пляцоўкай для адкрыцця і закрыцця іншага маштабнага спартыўнага форуму — ІІ Еўрапейскіх гульняў, Аляксандр Лукашэнка адзначыў: «Упершыню ў гісторыі лёгкай атлетыкі адбудзецца сустрэча Еўропы і Злучаных Штатаў Амерыкі. Прымаць гэтыя маштабныя спаборніцтвы для нас вялікі гонар і магчымасць успомніць легендарнае мінулае стадыёна «Дынама». Стадыёна, дзе выступалі легенды спорту мінулага стагоддзя — савецкія і амерыканскія атлеты. Тады матчавая сустрэча СССР — ЗША стала прыкладам сумленнай і бескампраміснай барацьбы», — сказаў Прэзідэнт Беларусі. А галоўнае значэнне той падзеі, на думку лідара краіны, што яна стала сімвалам імкнення да палітычнай раўнавагі і мірнага саперніцтва паміж вялікімі дзяржавамі. І сёння падобныя спартыўныя спаборніцтвы здольныя мяняць палітычную сітуацыю да лепшага.

«Упэўнены, што беларуская гасціннасць і цёплая сустрэча гледачоў дапамогуць вам прадэманстраваць на арэне максімум сваіх магчымасцяў. Безумоўна, мы будзем горача падтрымліваць усіх спартсменаў. Гэта ў характары талерантных і адкрытых свету беларусаў. Мы дакладна ведаем, што, хто б ні перамог, мы — мільёны балельшчыкаў з усяго свету — станем сведкамі нараджэння новых легендаў лёгкай атлетыкі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

У 2021 годзе такі ж матч павінен адбыцца ў ЗША, але ў гэтай краіне будзе праводзіцца і Чэмпіянат свету. З гэтай нагоды Прэзідэнт краіны прапанаваў арганізатарам сустрэчы правесці яе яшчэ раз у Беларусі.

Учора на стадыёне адбыліся спаборніцтвы ў 18 дысцыплінах. Усяго на «Дынама» ў 37 дысцыплінах будуць змагацца за перамогу 304 спартсмены.

Марыя ДАДАЛКА

Фота БелТА

Загаловак у газеце: Спорт яднае кантыненты

Выбар рэдакцыі

Грамадства

​Як беларускія вучоныя ствараюць умовы для бліскучых перамог

​Як беларускія вучоныя ствараюць умовы для бліскучых перамог

Спартыўныя дасягненні чалавека прыблізна на 75 % залежаць ад яго генетыкі. 

Грамадства

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Ён кожны дзень імкнуўся пераадольваць не менш за сто кіламетраў.