Вы тут

Агракомплекс «Кобрынскае»: 71 цэнтнер з гектара для нас — не мяжа*


У адкрытым акцыянерным таварыстве «Агра-Кобрынскае» на працягу некалькіх гадоў ладзяцца «Дажынкі». Сёлета таксама не абышлося без свята апошняга снапа. Падчас яго людзі весяліліся, слухалі выступленні самадзейных артыстаў. І, вядома ж, галоўнымі віноўнікамі ўрачыстасцяў былі перадавікі жніва. Іх павіншаваў дырэктар гаспадаркі Сяргей  СЕЛІВЕСТРАЎ, уручыў граматы і падарункі.


Кі­раў­нік гас­па­дар­кі Сяр­гей Се­лі­вест­раў (пер­шы спра­ва), га­лоў­ны аг­ра­ном Іван Гу­сак  гу­та­раць з пе­ра­да­вым ме­ха­ні­за­та­рам Сяр­ге­ем Жо­ла­хам і яго сы­нам Мі­ха­і­лам.

Агракомплекс «Кобрынскае» па памерах невялікі. Ды працуе гаспадарка эфектыўна ў плане эканомікі, пра што сведчаць вынікі.

— Мы займаемся рапсам, традыцыйна кукурузай на зерне, вырошчваем збожжавыя, гародніну — бульбу, сталовыя буракі, моркву. Асноўная для нас культура — пшаніца, якая добра каласіцца на нашых землях. Нездарма іх называем пшанічнымі, — уводзіць у курс справы Сяргей Дзмітрыевіч. — Сёлета атрымалі самую высокую ўраджайнасць збожжавых у Брэсцкай вобласці — 71,1 цэнтнера з гектара. На працягу дваццаці пяці гадоў традыцыйна мы займаем першыя месцы па ўраджайнасці. Хоць плошчы пад збожжавыя адведзены невялікія — 570 гектараў, тым не менш валавы збор склаў 4053 тоны. Гэта на 1150 тон больш, чым летась. У дзяржаўныя засекі засыпалі 900 тон харчовай пшаніцы трэцяга класа.

Поспеху спрыяе тое, што ў агракомплексе сфарміраваная каманда моцных спецыялістаў, прафесіяналаў сваёй справы. Галоўны аграном Іван ГУСАК на гэтай пасадзе больш за 20 гадоў. Можна сказаць, ён віртуоз у сваёй спецыяльнасці. Нездарма двойчы атрымліваў прэмію з рук Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

— Такіх вынікаў дамагаемся перш за ўсё дзякуючы людзям — механізатарам, хлебаробам, спецыялістам, а таксама — за кошт строгага выхавання тэхналагічных працэсаў, тэрмінаў. У нас няма праблем з набыццём угнаенняў, сродкаў аховы культур. Закупляем іх цалкам пад патрэбы. — кажа Іван Іванавіч. — 71 цэнтнер з гектара для нас — не мяжа. Але гэта эканамічна абгрунтаваная ўраджайнасць. Для таго каб сабраць большы ўраджай, неабходна ўкладваць у яго і больш сродкаў, матэрыяльных рэсурсаў, што пацягне зніжэнне рэнтабельнасці. Зразумела, можна было б вырошчваць іншыя культуры — яравы ячмень, больш сеяць трыцікале. Але за аснову мы бяром эканоміку. У прыватнасці, пшаніцу здаём у большасці трэцім класам, кожная тона прыносіць 380 рублёў. Таму і робім стаўку на гэтую культуру.

На­мес­нік ды­рэк­та­ра Пётр Зна­хар­чук  агля­дае нарыхтаваную падчас жні­ва са­ло­му.

Варта адзначыць, што ў гаспадарцы ўсяго тры збожжаўборачныя камбайны КЗС-1218. На адным з іх працаваў дружны сямейны тандэм — бацька і сын — Сяргей і Міхаіл
Жолахі. Экіпаж намалаціў 1,6 тысячы збожжа, астатнія крыху менш. Убіралі зерневыя на самых мінімальных хуткасцях, каб не страціць ніводнага зярнятка. І хоць пачыналі ўборку амаль на тыдзень пазней за іншых, закончылі аднымі з першых. І яшчэ дапамаглі на хлебнай ніве суседнім сельгасарганізацыям.

Дадам, што для ўдзельнікаў жніва было наладжана паўнавартаснае двухразовае харчаванне, стравы прывозілі з рэстарана Кобрына. Невялікую частку яго кошту аплачвалі хлебаробы, астатняе кампенсавала гаспадарка.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ, Алена ДАЎЖАНОК,

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

УНП 200224881

*На правах рэкламы

Загаловак у газеце: Пшанічныя землі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

​Як беларускія вучоныя ствараюць умовы для бліскучых перамог

​Як беларускія вучоныя ствараюць умовы для бліскучых перамог

Спартыўныя дасягненні чалавека прыблізна на 75 % залежаць ад яго генетыкі. 

Грамадства

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Ён кожны дзень імкнуўся пераадольваць не менш за сто кіламетраў.