Вы тут

Беларусы павінны банкірам ужо амаль 13 мільярдаў рублёў


Мы з вамі па-ранейшаму больш спадзяёмся на пазыковыя сродкі банкаў і актыўна карыстаемся гэтай паслугай. Грамадзяне нашай краіны днямі ўстанавілі чарговы крэдытны рэкорд. Паводле інфармацыі Нацыянальнага банка, па стане на 1 жніўня запазычанасць па крэдытах фізічных асоб склала 12 млрд 824,4 млн рублёў. У гэтую суму ўваходзяць спажывецкія крэдыты, крэдыты на нерухомасць, на аўтамашыны, а таксама карты растэрміноўкі.


Спецыялісты рэгулятара падлічылі, што за ліпень крэдытныя пазыкі нашых суайчыннікаў выраслі на 252,4 млн рублёў, з пачатку года — больш чым на 1 млрд 227 млн рублёў. Адзнаку ў 12 млрд рублёў мы пераадолелі ў маі, а ў верасні нас чакае новы рэкорд?

Агульны доўг нашых грамадзян па крэдытах на спажывецкія патрэбы на пачатак жніўня склаў 4 млрд 998,3 млн рублёў (за ліпень гэтая сума вырасла на 139,8 млн рублёў). Сюды ўваходзяць як спажывецкія крэдыты, так і карты растэрміноўкі. Запазычанасць у крэдытах на нерухомасць склала 7 млрд 826,1 млн рублёў (яна за ліпень вырасла на 112,6 млн рублёў, а ў параўнанні з пачаткам года — на 614,9 млн рублёў).

Эксперты фінансавага рынку нашай краіны адзначаюць, што крэдыты часам бяруць людзі, якія не зусім рэальна ацэньваюць свае «грашовыя» магчымасці. Пэўная частка даўжнікоў разлічвае, што значная вага доўгу паменшыцца пад напорам інфляцыі, якая будзе расці. Гэтыя пажаданні даўжнікоў не апраўдваюцца.

У сувязі з гэтым сёлета ў красавіку ў Нацыянальным банку адзначалі, што не выключаюць верагоднасці ўзмацнення жорсткасці выдачы спажывецкіх крэдытаў, калі аб'ём крэдытавання працягне расці. Як вядома, летась галоўны банк краіны ўжо ўвёў некаторыя абмежавальныя меры і ўстанавіў каэфіцыент пазыковай нагрузкі, калі штомесячны плацеж не павінен перавышаць 40 % прыбытку кліента. Акрамя таго, з кастрычніка мінулага года пачалі дзейнічаць змяненні ў Банкаўскі кодэкс. Цяпер банкі не маюць права змяняць стаўкі па выдадзеных крэдытах у аднабаковым парадку.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Жыццё ў доўг

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.