Вы тут

27-гадовы жыхар Гродна незаконна афармляў анлайн-крэдыты


Упраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці расследуе крымінальную справу, якая распачатая ў дачыненні да 27-гадовага Кірыла Л., жыхара Гродна. Малады чалавек падазраецца ў здзяйсненні шэрагу ашуканскіх дзеянняў.


Па даных следства, мужчына звяртаўся з просьбай да знаёмых і не вельмі знаёмых людей даць яму на некалькі хвілін мабільны тэлефон, каб зняць наяўныя грошы нібыта са свайго рахунку, пасля чаго пры дапамозе банкаўскіх мабільных праграм афармляў заяўкі на гэтых людзей (вядома, без іх згоды і ведама), на падставе якіх і выдаваліся анлайн-крэдыты. Пералічаныя сродкі пацярпелыя перадавалі падазраванаму.

У ходзе праверкі атрыманых даных устаноўлена, што на гэты момант ад яго дзеянняў пацярпела больш за  50 чалавек, усе яны — жыхары Гродна і Гродзенскага раёна. Агульны ўрон складае больш як 250 тысяч рублёў.

Высвятленне ўсіх абставін здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў працягваецца, праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні. Гродзенец знаходзіцца пад вартай. У следства ёсць падставы меркаваць, што падобных фактаў можа быць больш. Таму ў міліцыі нагадваюць пра неабходнасць абароны даных сваіх банкаўскіх картаў, пароляў, іншай значнай інфармацыі. Ды і мабільныя тэлефоны не трэба перадаваць у чужыя рукі.

Канстанцін ЛЮТКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».