Вы тут

Выхаванцы Арт-цэнтра «Вулей» у Смілавічах прысвяцілі творы Манюшку


У іх адна радзіма. І яны таксама захопленыя творчасцю. Юныя мастакі з «Вулля», што існуе ў Смілавічах, прысвяцілі выстаўку свайму славутаму земляку, якую можна пабачыць у Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры. «Станіслаў Манюшка: музыка ў душы і вобразах» — гэта тэма важная не толькі ў юбілейны год кампазітара. Для дзетак з «Вулля» яна актуальная па азначэнні, бо блізкі ён для іх, свой, хоць і два стагоддзі прайшло. А мясціны тыя ж, паветра... І хоць няма ўжо ні сядзібы Манюшкаў, ні касцёла ў Смілавічах, дзе хрысцілі будучага кампазітара, застаўся парк і рэшткі палаца, дзе Станіслаў гасцяваў у дзіцінстве ў свайго дзядзькі, каб потым прыгадваць мінулыя дні ў оперы «Страшны двор». Смілавіцкі палац зараз рэстаўруецца, адзіны ў свеце музей кампазітара перабраўся з Убеля ў Смілавічы. Цяпер сюды можна хадзіць з экскурсіямі, слухаць музыку...


Навучэнцы Арт-цэнтра, якім кіруе Алена Карняенка, натхніліся такой экскурсіяй, вырашылі выказаць свае адчуванні ад творчасці і лёсу Манюшкі. Хтосьці стварыў партрэты самога кампазітара, хтосьці — краявіды яго радзімы. 17 выхаванцаў «Вулля» ўславілі земляка праз алейны жывапіс, графічныя тэхнікі, лямец. Агульнымі намаганнямі ўсіх удзельнікаў была ўвасоблена мастацкая прастора кампазітара.

Ларыса ЦІМОШЫК

Загаловак у газеце: Паветра для пачатку

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».