Вы тут

На Гомельшчыне распачынаецца інтэрактыўная дзелавая гульня “Азбука грамадзяніна”


9 верасня Гомельская абласная арганізацыя БРСМ дае старт праекту “Азбука грамадзяніна” -- інтэрактыўнай дзелавой гульні, скіраванай на павышэнне электаральнай актыўнасці юнакоў і дзяўчат, які напярэдадні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання будзе рэалізаваны ва ўсіх раёнах Гомельшчыны з удзелам маладых выбаршчыкаў, у тым ліку і тых, хто галасуе ўпершыню.


Першая дзелавая гульня "Азбука грамадзяніна” адбудзецца ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны. Яна аб'яднае больш за паўсотні будучых выбаршчыкаў -- першакурснікаў устаноў вышэйшай адукацыі горада над Сожам. Падзяліўшыся на тры каманды для больш зручнага мазгавога штурму, студэнцкая моладзь на працягу акадэмічнай гадзіна пры дапамозе мадэлявання розных сітуацый будзе ўцягнутая ў працэсы ўзаемадзеяння адзін з адным.

Дзелавая гульня складаецца з пяці блокаў. Першыя чатыры -- інтэрактыў, нацэлены на абнаўленне базы ведаў па форме дзяржаўнага кіравання, парламенцкай сістэме, парадку фарміравання і работы Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, функцыях Парламента і дэпутацкага корпуса. Пяты -- непасрэдна сама гульня, падчас якой маладыя людзі прымераць на сябе ролю грамадскіх і палітычных дзеячаў і паўдзельнічаюць у працэсе разгляду законапраекта і канчатковага прыняцця закона.

Праект “Азбука грамадзяніна”, які не мае аналагаў у Беларусі, ініцыяваны Гомельскім гарадскім камітэтам БРСМ сумесна з юрыдычным факультэтам Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».