Вы тут

Спорт-тайм


Беларуская тэнісістка згуляе ў парным фінале US Open

Аляксандра Сасновіч і Вікторыя Кужмава. Фота: Getty Images

А вось хто дакладна гэта будзе, стане вядома сёння.

Усе тры нашы суайчынніцы з партнёркамі напярэдадні ў чвэрцьфіналах перамаглі сваіх апанентак. Прычым пара Сасновіч/Кужмава ўжо ў 1/2 фіналу сустракалася з парай Азаранка/Барці ўчора позна ўвечары. Раней у паўфінал трапілі Сабаленка з Мертэнс, іх саперніцамі ў сённяшняй гульні будуць амерыканкі Даўлдхайд і Кінг. Такім чынам, у фінальным матчы жаночых пар на US Open згуляе як мінімум адна беларуская тэнісістка.


Сустрэча аўтсайдараў

Зборная Беларусі сёння сустрэнецца з камандай Эстоніі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы 2020 года.

Нашы футбалісты вельмі няўдала пачалі цяперашні адборачны цыкл, прайграўшы ўсе чатыры матчы ў сваёй групе С: Паўночнай Ірландыі — 1:2 і 0:1, Нідэрландам — 0:4 і Германіі — 0:2. Эстонцы таксама прайгралі ўсе свае сустрэчы.

Склад нацыянальнай каманды: варатары — Аляксандр Гутар, Андрэй Клімовіч, Максім Плотнікаў; абаронцы — Дзяніс Палякоў, Сяргей Паліцевіч, Сяргей Мацвейчык, Захар Волкаў, Аляксандр Паўлавец, Мікіта Навумаў, Мікалай Золатаў; паўабаронцы — Станіслаў Драгун, Ігар Стасевіч, Дзмітрый Бага, Яўген Яблонскі, Павел Няхайчык, Юрый Кавалёў, Макс Эбонг, Іван Маеўскі, Уладзіслаў Клімовіч, Кірыл Пячэнін, Іван Бахар, Яўген Шаўчэнка; нападаючыя — Мікалай Сігневіч, Максім Скавыш.


Выезд пачалі таксама з паражэння

Хакеісты мінскага «Дынама» прайгралі другі матч чарговага чэмпіянату КХЛ.

У першай выязной гульні нашы гульцы саступілі аднаклубнікам з Масквы з лікам 2:3, хоць першыя адкрылі лік у сустрэчы. У дынамаўцаў галы забілі Цему Пулкінен і Андрэй Касціцын.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.