Вы тут

Уначы ўжо свежа: 8—10 цяпла, а ўдзень па-летняму — плюс 20—25 градусаў


У гэтыя выхадныя ў нас у краіне будзе далёка не холадна, толькі ў некаторых раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У суботу чакаецца сонечнае надвор'е, толькі ў асобных раёнах пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Слабы вецер месцамі будзе пераходзіць ва ўмераны. Максімальная тэмпература паветра складзе ад 18 да 24 цяпла, а па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да плюс 25 градусаў.

У нядзелю да нас з поўдня Еўропы прынясе цэлы шэраг атмасферных франтоў. Але на ўсходзе нашай краіны надвор'е ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. У цэлым жа значна павялічыцца і воблачнасць. Таму ўначы ў заходніх, а ўдзень і ў цэнтральных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі. У начныя і ранішнія гадзіны ў нізкіх месцах і паблізу вадаёмаў прагназуецца слабы туман. Сіноптыкі абяцаюць нам умераны заходні вецер, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 8 да плюс 15 градусаў, удзень — усё тыя ж 16—23 цяпла, а па ўсходзе яшчэ цяплей — ад плюс 24 да плюс 27 градусаў.

Па папярэдніх прагнозах айчынных сіноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня сітуацыя з надвор'ем у нас практычна не зменіцца. Таму ў панядзелак у заходніх і цэнтральных раёнах краіны месцамі захаваюцца кароткачасовыя дажджы, удзень магчымыя навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер умераны, пры навальніцах парывісты. Нягледзячы, што верасень, будзе па-летняму цёпла. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 8—15 градусаў, удзень — ад плюс 18 да плюс
25 градусаў, а па паўднёвым усходзе краіны прыгрэе да 27 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Дзесьці восень, але наогул — цёпла

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».