Вы тут

Раман Васілюк праводзіць развітальны матч


Легенда беларускага футбола, рэкардсмен чэмпіянату Беларусі па забітых галах, 40-гадовы Раман Васілюк правядзе свой развітальны матч у складзе «Дынама-Брэст» супраць польскай «Ягелоніі» у суботу, 7 верасня. Дабрачынная сустрэча пачнецца ў 17.30 на АСК «Брэсцкі».


dynamo-brest.by

Усе сродкі ад продажу білетаў будуць пералічаны Мікіце Палуяновічу. 9 мая гэтага года хлопчык трапіў у бяду, пасля чаго застаўся без часткі левай нагі. Цяжкая траўма не зламала баявы дух маленькага футбаліста. Ён як і раней працягвае гуляць і радавацца перамогам сваёй любімай каманды. Падтрымаць маленькага футбаліста, а таксама пабачыць на полі аднаго з лепшых форвардаў беларускага футбола, які ў пачатку гэтага года аб’явіў аб завяршэнні кар’еры, можна набыўшы білеты на на сайце kvitki.by. Кошт на любое месца — 3 рублі.

Фота: dynamo-brest.by

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.