Вы тут

Прэзідэнт прыняў з дакладам Міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Юрыя Караева.


Кіраўнік дзяржавы спытаў міністра пра яго першыя ўражанні на новай пасадзе.

«Хачу ўпэўніцца, ці разупэўніцца, не дай Бог, ці правільна я прыняў рашэнне, бо вы больш ваенны чалавек, чым, як у нас прынята казаць (няправільна, але модна), закаранелы мент. Але сістэму праваахоўную добра ведаеце, служылі там, хоць у вас некалькі ваенізаваны быў ухіл», — патлумачыў мэту сустрэчы Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым Прэзідэнт заўважыў, што з навядзеннем парадку новы міністр унутраных спраў добра знаёмы. «І трэба сказаць, што да нашых падраздзяленняў, якія лічацца за Міністэрствам унутарных спраў, я прэтэнзій практычна не меў. Дзякуй Богу, што ў нас і абстаноўка была больш-менш спакойная ў краіне. Дай Бог так і надалей. Тым не менш, гэта і дзякуючы таму, што ўсе разумеюць — рэакцыя будзе імгненнай і адэкватнай», — заўважыў беларускі лідар.

У якасці прыклада добрай работы міліцыі ён прывёў раскрыццё абрабавання ювелірнай крамы ў Мінску. «На выклік вы дастойна адказалі. Няхай так заўсёды будзе. Вы вельмі хутка развярнуліся і раскрылі гэту крымінальную справу, хоць следства і суд яшчэ прымуць рашэнне, ну а вашы хлопцы спрацавалі добра. Малайцы! Я вас прашу, перадайце ім маю шчырую падзяку за аператыўную работу, за той прафесіяналізм, які яны праявілі», — дадаў Аляксандр Лукашэнка. 

Прэзідэнт таксама пацікавіўся думкамі міністра пра абстаноўку ў грамадстве: ці ёсць моманты, на якія трэба звярнуць увагу. 

Міністр даклаў Прэзідэнту, што ў бягучым годзе абстаноўка ў краіне застаецца падкантрольнай органам унутраных спраў. «Па выніках сямі месяцаў захоўваецца ўмераны тэмп прыросту агульнай колькасці злачынстваў, пры гэтым удзельная вага цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў паменшылася. Тэндэнцыя росту за кошт правапарушэнняў у сферы высокіх тэхналогій, — праінфармаваў ён. — Гэта ў асноўным крадзяжы з дапамогай банкаўскіх картак і ўзломы інтэрнет-акаўнтаў карыстальнікаў».


Каментуючы журналістам свой даклад кіраўніку дзяржавы, міністр дадаў, што апошнім часам таксама нязначна павялічылася падлеткавая злачыннасць за кошт правапарушэнняў у сферы наркаспажывання.

Па меркаванні Юрыя Караева, трэба ўзмацніць яго кіраўнічы ўплыў на дысцыпліну, маральна-псіхалагічны клімат у шэрагах супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Міністр даклаў Прэзідэнту пра крокі, якія МУС робіць для выпраўлення хібаў, пра якія ішла размова на нядаўняй нарадзе ў кіраўінка дзяржавы, якая была прысвечана недахопам у рабоце праваахоўных органаў. У прыватансці, датычна павышэння якасці збору доказаў падчас расследавання карупцыйных спраў, эканамічных злачынстваў.

«Узмоцненая работа па павышэнні якасці рэагавання на звароты грамадзян. Тое, што казалі ў Адміністарцыі Прэзідэнта, — 25 працэнтаў усіх зваротаў датычацца праваахоўных органаў, іх якасці работы. Будзем больш дасканала, дэталёва разбірацца з кожнай заявай, каб грамадзяне не атрымлівалі адпіскі. Будзем разбірацца, у чым супрацоўнікі органаў унутраных спраў парушылі правы грамадзян, магчыма паводзілі сябе некарэктна, не стрымаліся. Будзем даваць такім выпадкам прынцыповую ацэнку, каб тыя, хто звяртаецца да нас, упэўніліся, што яны пачутыя, што мы не глухія», — сказаў міністр МУС.

Юрый Караеў запэўніў журналістаў, што яго ведамства больш уважліва вывучае таксама інфармацыю, якая датычыцца работы міліцыі, у СМІ. «У тым ліку ў інтэрнеце, у тым ліку ў незалежных, апазіцыйных СМІ, бо яны ж аднекуль гэтыя матэрыялы бяруць, не заўсёды яны прыдуманыя, паклёп, недзе падставы ёсць. Каб не было беспакаранасці і ўседазволу тых, хто ад імя ўлады можа валодаць нейкімі прывілеямі, як ім падаецца. Усе павінны дакладна, як ваенныя людзі, як людзі ў пагонах, выконваць свае абавязкі перш за ўсё, і памятаць, што служаць народу, грамадзяніну, грамадству, абараняюць яго правы», — рэзюмаваў міністр.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».