Вы тут

Свята малдаўскай культуры разгорнецца ў Мінску ў выхадныя


Свята малдаўскай культуры пройдзе ў Верхнім горадзе 8 верасня, паведамілі «Мінск-Навінам» ва ўпраўленні культуры Мінгарвыканкама.


Свята перанясе гасцей у атмасферу гасціннай Малдовы. Вінаробства ў гэтай краіне - частка нацыянальнай культуры, адзін з сімвалаў рэспублікі, якая на геаграфічнай карце і на самай справе нагадвае гронку вінаграду.

Фестываль не абыдзецца без дэгустацыі: сваю лепшую прадукцыю прадставяць 17 вядучых вінаробных кампаній Малдовы.

Святочны настрой будуць ствараць музыканты. На галоўнай сцэне ля канцэртнай залы "Верхні горад" выступяць артысты ансамбля "Плая", створанага пры дыяспары, калектыву «Д.А.Т аркестр», лаўрэат міжнародных фестываляў, "чалавек-аркестр" Ігар Ляўчук, інструменталіст-віртуоз Сяргей Шаптуноў і шоў барабаншчыкаў "Перцы", а таксама Ганна Благава, Вольга Змуршчык, Віктар Мішкоў.

Фестываль пройдзе на тэрыторыі Верхняга горада з 12:00 да 17:00.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».