Вы тут

Пазалотчыкі Перамогі


На плошчы Перамогі ў Мінску ідзе рэканструкцыя комплексу-помніка. Ужо пачалася падрыхтоўка верхняй часткі галоўнага манумента — зоркі, якая ўвасабляе ордэн Перамогі.

Брыгада рэстаўратараў прадпрыемства «Белрэстаўрацыя» пад кіраўніцтвам Мікалая ЛЁЛІ цяпер вядзе ачыстку металічных дэталяў і мазаікі зоркі перад нанясеннем пазалоты. Дарэчы, работы ідуць на вышыні сарака метраў (абеліск мае вышыню трыццаць восем метраў плюс тры метры сама зорка). Для брыгадзіра Мікалая Лёлі гэта ўжо другая рэстаўрацыя на плошчы Перамогі: шаснаццаць гадоў таму ён працаваў у брыгадзе пазалотчыкаў, якой кіраваў яго бацька — вядомы ў краіне рэстаўратар-пазалотчык Мікалай Кузьміч Лёля. З цягам часу сын сам стаў на чале калектыву рэдкай спецыяльнасці. Цяпер у брыгадзе працуе сын Мікалая Елісей Лёля, а таксама пляменнік Андрэй Завала — можна сказаць, сямейная дынастыя пазалотчыкаў. Яшчэ ў складзе брыгады выдатныя спецыялісты Мікалай Баранаў, у якога гэта таксама другая рэстаўрацыя помніка на плошчы Перамогі, і Алесь Клімашонак. Усе яны прысутнічаюць на гэтым фота. Брыгадзір Мікалай Лёля — на першым плане.


Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.