Вы тут

Напрамак — нізкавугляродная эканоміка


Спецыялісты расказалі, якія папераджальныя меры сёння прадпрымаюцца і плануюцца ў будучым па прадухіленні і змякчэнні негатыўных уздзеянняў змены клімату на розныя галіны народнай гаспадаркі.


Як расказала намеснік начальніка Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана КУЗЬМІЧ, за этап павышэння сярэднегадавой тэмпературы паветра, які цягнецца ў нашай краіне з 1989 года, яна ўзрасла на 1,3 градуса. Самым цёплым за ўсю гісторыю метэаназіранняў стаў 2015 год: сярэднегадавая тэмпература склала +8,5 0С пры норме +6,7 0С, а лета 2010 года пабіла рэкорды па колькасці гарачых дзён і працягласці гарачыні.

21 верасня 2016 года Беларусь стала ўдзельніцай Парыжскага пагаднення да Рамачнай канвенцыі ААН аб змене клімату. Тым самым краіна прыняла на сябе абавязацельствы скараціць да 2030 года выкіды парніковых газаў не менш чым на 28 % да ўзроўню 1990 года.

Па словах начальніка ўпраўлення рэгулявання ўздзеяння на атмасфернае паветра, змены клімату і экспертызы Мінпрыроды Наталлі АЛЕЙНІКАВАЙ, каб выканаць гэтыя абавязацельствы, плануецца ўзмацніць палітыку краіны ў вобласці аднаўляльных крыніц энергіі; укараніць нізкавугляродныя і безвугляродныя тэхналогіі; устанавіць біягазавыя ўстаноўкі на ўсіх буйных комплексах па вырошчванні буйной рагатай жывёлы, свінакомплексах, птушкафабрыках; укараніць комплексныя сістэмы выкарыстання біягазу, энергіі сонца, ветру для аграгарадкоў; павялічыць выкарыстанне долі электратранспарту і вывесці з эксплуатацыі транспарт, што працуе на бензінавых ці дызельных маторах, нізкіх экалагічных класаў і іншае.

Па словах эксперта, распрацоўваецца комплексная праграма па пераводзе ўсяго грамадскага транспарту ў буйных гарадах на электрычнасць. Сёння ў Беларусі інтэнсіўна развіваецца пасажырскі электратранспарт: тралейбусы, трамваі, электрацягнікі. На вуліцах беларускіх гарадоў (пакуль пераважна Мінска) працуюць 83 адзінкі электробусаў. Ёсць у нас і ўласныя распрацоўкі электрамабіляў.

— Адна з перашкод павелічэння долі электратранспарту ў нашай краіне і суседзяў — абмежаванні магчымасці трансгранічнага перамяшчэння, — лічыць Наталля Алейнікава. — Як мы едзем на сваім аўтамабілі ў Літву, Латвію, Польшчу, Украіну, Расію, гэтак жа мы павінны сесці на электрамабіль і паехаць у тыя ж краіны, ведаючы, што ў любым месцы знойдзем заправачную станцыю для свайго транспартнага сродку і зможам пры неабходнасці яго адрамантаваць. Неабходна каардынацыя намаганняў краін па фарміраванні гэтай інфраструктуры. Мы лічым, што Беларусь змагла б выступіць такім каардынатарам у нашым рэгіёне.

Вераніка КОЛАСАВА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.