Вы тут

Прадстаўнікі БДУ і БДУІР выйгралі 4 медалі на 26-й Міжнароднай студэнцкай алімпіядзе


Прадстаўнікі БДУ і БДУІР у складзе нацыянальнай зборнай увайшлі ў топ-20 найлепшых удзельнікаў каманднага заліку на 26-й Міжнароднай студэнцкай алімпіядзе па матэматыцы. Іntеrnаtіоnаl Mаthеmаtісs Соmреtіtіоn (ІMС) — адзін з самых прадстаўнічых міжнародных спаборніцтваў сярод студэнтаў.


На рахунку ў беларускай каманды два залатыя, сярэбраны і бронзавы медалі. «Золата» зборнай прынеслі трэцякурснік факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ Ягор Дубовік і студэнт другога курса факультэта камп'ютарных сітэм і сетак БДУІР Яўген Мінаў. «Серабро» заваяваў магістрант хімічнага факультэта БДУ Андрэй Сямёнаў. «Бронзу» — першакурснік факультэта камп'ютарных сістэм і сетак БДУІР Яўген Баяк.

Усяго сёлета ўдзельнікамі алімпіяды сталі 360 студэнтаў са 120 ВНУ, якія прадстаўлялі 52 краіны Еўропы, Азіі, Афрыкі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. Маладым матэматыкам у рамках двух тураў прапаноўвалася на англійскай мове рашаць дзесяць задач. Іх тэматыка аб'яднала розныя кірункі: тэорыю лічбаў, камбінаторыку, лінейную алгебру і матэматычны аналіз. Кожны тур доўжыўся пяць гадзін.

Міжнародная алімпіяда — гэта арыгінальныя задачы, у якіх трэба разважаць і прапаноўваць падыходы, не апісаныя ў падручніках. Як канстатуюць нашы пераможцы, па ўмове задачы не заўсёды магчыма вызначыць яе складанасць: рашэнне можна запісаць у два радкі, а можна не ўціснуць і на аркуш. Выдатнае выступленне — гэта рашыць столькі заданняў, колькі дазваляе твой узровень ведаў, не згубіць балы на памылках і не заблытацца ў тым, што ты ведаеш.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».