Вы тут

Як атрымаць месца ў студэнцкім інтэрнаце?


Што най­перш хва­люе ін­ша­га­род­ніх сту­дэн­таў, ка­лі тыя рас­па­чы­на­юць чар­го­вы на­ву­чаль­ны год? Пра­віль­на, жыл­лё. Цэ­ны на ста­ліч­ныя арэнд­ныя ква­тэ­ры і на­ват па­коі ін­шым ча­сам «ку­са­юц­ца», та­му не дзіў­на, што мно­гія хо­чуць па­зба­віц­ца ад ду­мак пра да­дат­ко­выя вы­дат­кі. Най­леп­шым ва­ры­ян­там, вя­до­ма, заў­сё­ды з'яў­ляў­ся ін­тэр­нат. Толь­кі як атры­маць там мес­ца? Гэ­тае і шэ­раг ін­шых пы­тан­няў уз­ні­кае ў бы­лых абі­ту­ры­ен­таў і іх баць­коў кож­ны год. Мы за­зір­ну­лі ў Сту­дэнц­кую вёс­ку БДУ, каб уба­чыць на свае во­чы, як прай­шла пад­рых­тоў­ка да но­ва­га на­ву­чаль­на­га го­да, а так­са­ма па­гу­та­ры­лі з на­мес­ні­кам ды­рэк­та­ра Сту­дэнц­ка­га га­рад­ка БДУ па вы­ха­ваў­чай ра­бо­це Ры­го­рам ПА­СРЭД­НІ­КАМ.


— Коль­кі сё­ле­та ах­вот­ных атры­ма­лі ў вас мес­цы?

— Сту­дэнц­кая вёс­ка БДУ — гэ­та дзе­сяць ін­тэр­на­таў роз­ных ты­паў пра­жы­ван­ня. Больш за во­сем ты­сяч сту­дэн­таў роз­ных кур­саў і фор­маў на­ву­чан­ня ўжо ма­юць на ру­ках клю­чы ад сва­іх па­ко­яў, з іх ін­ша­га­род­ніх — ка­ля 80 пра­цэн­таў. Най­боль­шая коль­касць вы­дзе­ле­ных мес­цаў у ін­тэр­на­тах № 7 і № 3 — іх больш за 1200, у №№ 2, 3, 4 і 10 — ка­ля 700 у кож­ным, у ас­тат­ніх — менш. Перш за ўсё па­коі атрым­лі­ва­юць ін­ша­га­род­нія пер­ша­курс­ні­кі, сі­ро­ты, дзе­ці са шмат­дзет­ных сем'­яў, сту­дэн­ты, якія пра­жы­ва­юць у ра­ё­нах, па­цяр­пе­лых ад ава­рыі на ЧА­ЭС.

— Што бы­ло зроб­ле­на сё­ле­та пе­рад тым, як сю­ды за­еха­лі но­выя па­стаяль­цы?

— Кож­нае ле­та ў нас функ­цы­я­нуе сту­дэнц­кі атрад па доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ні ін­тэр­на­таў. Сё­ле­та на пра­ця­гу чэр­ве­ня і лі­пе­ня 180 ча­ла­век — па 20—30 на адзін ін­тэр­нат — на­во­дзі­лі па­ра­дак у па­мяш­кан­нях да но­ва­га на­ву­чаль­на­га го­да. Фар­ба­ва­лі сце­ны, ба­та­рэі, ра­ман­та­ва­лі і ўста­наў­лі­ва­лі мэб­лю, вы­кон­ва­лі ін­шыя дроб­ныя ра­бо­ты. Ін­тэр­на­ты № 4 і № 11 бы­лі за­дзей­ні­ча­ны ў ІІ Еў­ра­пей­скіх гуль­нях, да іх там быў зроб­ле­ны кас­ме­тыч­ны ра­монт. Да та­го ж у гэтым годзе па­чаў­ся ка­пі­таль­ны ра­монт у ін­тэр­на­це № 6 — за­ме­на вок­наў у бло­ках і аб­наў­лен­не фа­са­да. Скла­дзе­ны пра­ект на та­кі ж ра­монт у ін­тэр­на­це № 10 — там з'я­віц­ца но­вы цеп­ла­ву­зел, так­са­ма за­ме­няць вок­ны, уцеп­ляць фа­сад і аб­но­вяць дах. Та­кія ра­бо­ты пра­вод­зяц­ца без ад­ся­лен­ня сту­дэн­таў з па­ко­яў.

— Што пра­па­ну­ец­ца на­сель­ні­кам для баў­лен­ня воль­на­га ча­су?

— Ін­тэр­нат — дру­гі дом для сту­дэн­та, а для не­ка­га і пер­шы. Тут яны пра­вод­зяць боль­шую част­ку свай­го дня, та­му зра­зу­ме­ла, што без ар­га­ні­за­цыі роз­ных за­ня­ткаў па ін­та­рэ­сах не абы­сці­ся. У кож­ным ін­тэр­на­це ёсць па­коі ад­па­чын­ку, са­ма­кі­ра­ван­ня, са­ма­пад­рых­тоў­кі. Акра­мя та­го, трэ­на­жор­ныя і чы­таль­ныя за­лы, спарт­за­ла. Ак­тыў­на раз­ві­ва­ец­ца сту­дэнц­кае са­ма­кі­ра­ван­не — тыя, хто ад­чу­ва­юць па­трэ­бу ў рэа­лі­за­цыі твор­чых і кі­раў­ніц­кіх здоль­нас­цяў, мо­гуць да­лу­чыц­ца, пры­ма­юц­ца ўсе ах­вот­ныя. Для та­го каб зра­біць доб­рыя ўмо­вы для пра­жы­ван­ня сту­дэн­таў з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі, у ін­тэр­на­тах №№ 2, 3, 4 і 11, уста­ноў­ле­ны пан­ду­сы і ліф­ты-пад'­ём­ні­кі.

— Ці мож­на «за­слу­жыць» мес­цы ў ін­тэр­наце?

— У пер­шую чар­гу яны да­юц­ца льгот­ні­кам. Ка­лі вы не ўва­хо­дзі­це ў іх лік, атры­маць мес­ца так­са­ма мож­на, для гэ­та­га трэ­ба па­пра­ца­ваць у сту­дат­ра­дзе або быць част­кай бу­дат­ра­да ін­тэр­на­таў — ах­вот­ных, да­рэ­чы, ха­пае. Мы не бя­ром сту­дэн­таў-стар­ша­курс­ні­каў з за­па­зы­ча­нас­ця­мі па ву­чо­бе, бо лі­чым, што на­ву­чан­не ва ўні­вер­сі­тэ­це па­він­на быць на пер­шым мес­цы.

— А ча­го ра­біць не трэ­ба, каб не стра­ціць атры­ма­нае?

— Ін­тэр­нат — гэ­та мес­ца, дзе у кож­на­га ёсць свае ін­та­рэ­сы і аса­біс­тыя ме­жы, якія трэ­ба па­ва­жаць. Тут за­ба­ро­не­на ку­рыць, ужы­ваць спірт­ныя на­поі, па­ру­шаць нор­мы ці­шы­ні і са­ні­тар­ныя нор­мы. Па­ка­ран­не за па­ру­шэн­не бы­вае роз­нае: мож­на атры­маць па­пя­рэ­джан­не, а мож­на — вы­мо­ву са ска­са­ван­нем да­мо­вы. Гэ­та зна­чыць, што на на­ступ­ны на­ву­чаль­ны год ве­ра­год­нас­ці, што за­лі­чаць у ін­тэр­нат на­ват пры на­яў­нас­ці льго­таў або доб­рых па­каз­чы­каў па ву­чо­бе, ня­ма.

— На­га­дай­це пра апла­ту пра­жы­ван­ня...

— Яна за­ле­жыць ад ты­пу ін­тэр­на­та. За пра­жы­ван­не ў па­коі ква­тэр­на­га ты­пу — 1,2 ба­за­вай ве­лі­чы­ні, блоч­на­га — 0,8, ка­лі­дор­на­га — 0,4. У сту­дэн­таў-бюд­жэт­ні­каў гэ­тая су­ма мо­жа ады­мац­ца ад сты­пен­дыі па іх пісь­мо­вых за­явах. Тым, хто ву­чыц­ца на плат­най асно­ве, і тым, хто стра­ціў пра­ва на атры­ман­не сты­пен­дыі, да 25-га чыс­ла кож­на­га ме­ся­ца трэ­ба ўно­сіць апла­ту ў лю­бым бан­ку, ін­фа­кі­ёс­ку, бан­ка­ма­це ці праз ін­тэр­нэт-бан­кінг па ну­ма­ры сту­дэнц­ка­га бі­ле­та.

Да­р'я ШЛА­ПА­КО­ВА

Фо­та Ган­ны ЗА­НКА­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.