Вы тут

На свяце ў Мёрах


Сябры беларускай суполкі “Уздым” з Даўгаўпілса паўдзельнічалі ў святочным канцэрце, які ладзіўся ў райцэнтры Мёры, на Віцебшчыне, у Дзень Незалежнасці Беларусі


Жанна Раманоўская ў Мёрах

Дэлегацыя наша паўдзельнічала 3 ліпеня ў святочных імпрэзах у Дзень Незалежнасці, мы віншавалі жыхароў Мёраў са святам.

Спачатку была малітва ў капліцы Аляксандра Неўскага, потым — мітынг, ускладанне кветак да помніка воінам і партызанам, да мемарыяла “Чорныя цюльпаны”. І вось ужо яркая калона дэлегацый, працоўных калектываў прадпрыемстваў і ўстаноў Мёраў, школьнікі з партрэтамі дзядоў-прадзедаў (усенародная акцыя на Бацькаўшчыне мела назву: “Беларусь памятае. Помнім кожнага”), жыхары горада на чале з яго кіраўніцтвам рушылі да памятнага знака ў гонар воінскіх частак, якія вызвалялі Мёры ад акупантаў. А пасля цырымоніі ўскладання кветак быў святочны канцэрт.

Гонар адкрыць яго выпаў дэлегацыі Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры, а таксама Беларускага культурна-асветніцкага таварыства “Уздым”. Мы ж  партнёры аддзела культуры Мёрскага райвыканкама. Жыхароў Мёрскага краю павіншавала дырэктар ЦБК і старшыня “Уздыма” Жанна Раманоўская. А праграму песняй “Крыніцы”, прысвечанай малой радзіме, адкрыла салістка Настасся Лукашонак. Свае вершы чыталі паэты з таварыства “Уздым”: Павел Плотнікаў, Лілія Воранава, Яўген Голубеў і Станіслаў Валодзька.

Потым гледачы ўбачылі музычна-тэатралізаванае прадстаўленне, што зладзілі мясцовыя таленты. Яно ўсхвалявала і кранала ўсіх да слёз.

Святочная імпрэза на гарадской плошчы

Пасля канцэрта госці з Даўгаўпілса, а з намі разам Яўген Пашкевіч і Лідзія Знотыня са славянскага таварыства “Узоры” (латвійскі горад Ліваны) наведала гістарычны, краязнаўчы, кнігадрукарскі ды этнаграфічны музеі ў Мёрскай школе, Беларускую хатку ў школьным двары. Шмат цікавага там расказаў гісторык і краязнаўца Вітаўт Ермалёнак. Экспазіцыю музеяў папоўнілі газеты “Уздыма”, кніга “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе”. А на сустрэчы з Аляксандрам Тронькіным, які ўзначальвае аддзел культуры, ідэалогіі й па справах моладзі Мёрскага райвыканкама, гаварылі мы пра кірункі далейшай супрацы.

Жанна Раманоўская, кіраўніца Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры, старшыня Беларускага таварыства “Уздым”

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».