Вы тут

Прэзідэнт: Беларусь працягне ісці ў кірунку ўмацавання міру і бяспекі ў Еўропе


Пра гэта ішла размова на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Генеральным сакратаром АБСЕ Томасам Грэмінгерам. 


Фота БЕЛТА

«У нас ужо склалася добрая традыцыя абмяркоўваць асноўныя пытанні нашага ўзаемадзеяння ў Еўропе, я вельмі ўдзячны вам, АБСЕ за ацэнку нашай ролі ў плане бяспецы на кантыненце,— звярнуўся да суразмоўцы кіраўнік беларускай дзяржавы. — Разам з Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый вы арганізавалі сур’ёзнае мерапрыемства ў Мінску. Мы гэта вельмі цэнім, удзячныя за тое, што міжнародныя арганізацыі давяраюць Беларусі правядзенне падобных форумаў».

Пры гэтым удзельнікі такіх мерапрыемстваў павінны разумець, што абмеркаванні на высокім узроўні надзённых і вострых праблем да многага абавязваюць. «Вы бачыце, што мы стараемся адпавядаць таму ўзроўню даверу, які атрымліваем ад міжнародных арганізацый у плане рэгіянальнай бяспекі. Хачу вас запэўніць, што Беларусь у гэтым кірунку будзе заўсёды ісці, і вы ў асобе нашай краіны заўсёды атрымаеце добрага партнёра, на якога зможаце абаперціся для ўмацавання міра і бяспекі», — паабяцаў Прэзідэнт.

Томас Грэмінгер заўважыў, што гэта ўжо чацвёрты яго візіт у Мінск за апошнія 12–14 апошніх месяцаў. «Хачу выказаць глыбокую падзяку за ваш актыўны ўдзел у справе садзейнічання міру і бяспецы, за ваша актыўнае супрацоўніцтва з АБСЕ, за правядзенне шэрагу сустрэч кантактных груп, за выказванне ініцыятыў, якія таксама скіраваны на ўмацаванне міру і бяспекі», — сказаў ён. 

Генеральны сакратар падзякаваў таксама за тое, што ў сваім выступе на канферэнцыі Аляксандр Лукашэнка зноў згадаў пра неабходнасць перамоўнага працэсу ў фармаце Хельсінкі ІІ.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.