Вы тут

Мясніковіч: для выхавання сучаснага грамадзяніна важна аб'яднаць намаганні сям'і і школы


Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч прыняў удзел у адкрыцці новай СШ № 2 у Фрунзенскім раёне Мінска.


Фота БелТА.

Міхаіл Мясніковіч падчас урачыстай лінейкі адзначыў, што для выхавання сучаснага грамадзяніна важна аб'яднаць намаганні сям'і і школы. «Няправільны будзе разлік на тое, што толькі школа падрыхтуе, выхавае сучаснага грамадзяніна. Сям'я і школа павінны вырашаць гэтую задачу разам. Аб'яднанне намаганняў дасць сінергетычны эфект», — падкрэсліў старшыня Савета Рэспублікі. Ён пажадаў поспехаў школьнікам, педагогам і бацькам. Асобна спікер павіншаваў першакласнікаў (іх у СШ № 2 — 225), для якіх гэты дзень стаў асабліва важны і запамінальны.

Вучняў і педагагічны калектыў Арэхаўскай сярэдняй школы віншаваў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір АНДРЭЙЧwАНКА. А 21 год таму ён у якасці старшыні Віцебскага аблвыканкама адкрываў гэту ўстанову адукацыі якраз да Дня ведаў.

Уладзімір Андрэйчанка зазначыў, што ў нашай краіне шмат робіцца для развіцця сферы адукацыі, якая з'яўляецца адным з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі. І належная ўвага ўдзяляецца ўстановам, якія знаходзяцца не толькі ў сталіцы ці абласных цэнтрах, а і
ў невялікіх гарадах, аграгарадках.

«Літаральна праз пару тыдняў мы ва Ушачах будзем адкрываць пасля капітальнай рэканструкцыі дзіцячыя яслі-сад, будуецца новая школа мастацтваў», — нагадаў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Урачыста адкрылі сярэднюю школу № 11 у Брэсце, дарэчы, самую вялікую ў рэгіёне. Павіншаваць навасёлаў прыйшлі прэм'ер-міністр краіны Сяргей РУМАС і старшыня аблвыканкама Анатоль ЛІС.

На будаўніцтва і аснашчэнне трохпавярховага будынка затрачана 33 мільёны рублёў. У адну змену тут будуць займацца 1480 дзяцей. Адных толькі першакласнікаў сядзе за парты каля 500 чалавек, а ўсяго школьны вучнёўскі калектыў складаецца з 1960 чалавек. Навучанне будзе весціся ў дзве змены.

Цікава, што трыма днямі раней у абласным цэнтры адкрылі яшчэ адну ўстанову адукацыі. Гэта вучэбна-педагагічны комплекс «Яслі-садок — пачатковая школа № 11», якая прыняла вучняў і выхаванцаў у новым паўднёва-ўсходнім мікрараёне. Школа разлічана на 150 дашкольнікаў і 321 вучня пачатковых класаў.

Побалаўская сярэдняя школа Рагачоўскага раёна на ўрачыстай лінейцы, прысвечанай Дню ведаў, атрымала ў падарунак ад Савета Міністраў сучасны камп'ютарны клас. Адпаведны сертыфікат уручыў першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын.

З цёплымі пажаданнямі звярнуўся да прысутных і старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей. Старшыня аблвыканкама таксама ўручыў школе сертыфікат на Br15 тыс. для набыцця спартыўнага інвентару і абсталявання для харчаблока.

Школу ў новым мікрараёне Альшанка Гродна можна назваць самай вялікай. Сёлета сюды прыйшлі 1800 чалавек. Толькі першакласнікаў тут налічваецца больш за чатыры сотні. Але яе ўнікальнасць — і ў абсталяванні. Гэта адзіная школа, дзе есць адразу два басейны.

А вось новая школа ў Астраўцы больш разлічана на перспектыву. Пры праекце на 765 месцаў сёлета тут будуць вучыцца 433 вучні. Але ў школе ўпэўнены, што ў будучым колькасць дзяцей павялічыцца.У Астраўцы хуткімі тэмпамі вядзецца будаўніцтва новага жылога мікрараёна.

Установа самая сучасная — прасторныя вучэбныя класы, камп'ютарныя і лінгафонныя кабінеты, спартыўная і трэнажорныя залы, актавая зала на 280 месцаў, сучасны харчовы блок, утульная сталовая. Тут створана 100 рабочых месцаў.

Загаловак у газеце: Падарожжа ў краіну ведаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як будзе праходзіць перапіс насельніцтва

Як будзе праходзіць перапіс насельніцтва

Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна МЯДЗВЕДЗЕВА адзначае, што іх ведамства разлічвае перапісаць максімальную колькасць грамадзян з дапамогай укаранёных інавацый.

Грамадства

Адзіныя дзяўчаты-паркуршчыцы ў Беларусі распавядаюць пра свой спорт

Адзіныя дзяўчаты-паркуршчыцы ў Беларусі распавядаюць пра свой спорт

Гэты кірунак спорту ўвайшоў у жыццё былых студэнтак дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры выпадкова.