Вы тут

“Шестое чувство” Уладзіміра Шуглі


На сустрэчы ў Цюменскай абласной навуковай бібліятэцы імя Дз. І. Мендзялеева з пісьменнікамі рэгіёну вядомы ў Сібіры беларус гаварыў не толькі пра літаратурную творчасць


Паэт, Ганаровы генеральны консул Беларусі ў Цюмені, старшыня суполкі “Саюз-інтэграцыя братэрскіх народаў” Уладзімір Шугля — свой чалавек у літаратурнай супольнасці. Сустрэчу яго з творцамі з літаб’яднанняў рэгіёну адкрыў старшыня аддзялення СП Расіі па Цюменьскай вобласці Леанід Іваноў.

Уладзімір Шугля гаварыў з калегамі па пяры не толькі пра літаратурную творчасць. Ён коратка распавёў аб намаганнях па ўмацаванні гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай супрацы між Беларуссю і Цюменьскай вобласцю. Нагадаў пра X Міжнародны кангрэс кардыёлагаў “Кардыялогія на скрыжаванні навук”, які прайшоў у Цюмені. Разважаў пра вялікую ролю медыкаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, чытаў свае вершы на ваенную тэму.

Далей гаворка ішла пра новы зборнік вершаў паэта “Шестое чувство”, які хутка прыйдзе да чытача. Уладзімір Фёдаравіч дзяліўся развагамі пра тое, чым кіраваўся, збіраючы кнігу. Некаторыя з вершаў прачытаў пад шчодрыя апладысменты. Тыя, хто знаёмы з яго творчасцю, звяртаюць увагу на высокі маральны зарад паэтычных радкоў. У іх — і роздумнасць над жыццём, і тонкае спасціжэнне рухаў душы, і жывое вібраванне-гульня ўзвышаных думак і глыбокіх пачуццяў. Уладзімір Шугля выдаў шэраг зборнікаў лірыкі, выйшлі кампакт-дыск і зборнік песень “Свет души” (кампазітар Кацярына Чарнышова). У 2019 годзе Расійскі саюз пісьменнікаў узнагародзіў яго медалём “Александр Пушкин 220 лет” — за ўнёсак у развіццё рускай культуры й літаратуры, а таксама медалём “Владимир Маяковский 125 лет”.

І на гістарычнай Бацькаўшчыне (родавыя карані Уладзіміра Шуглі па бацьку — з вёскі Руціца Карэліцкага раёна Гродзеншчыны, па маці — з Барысава) паэт ушанаваны: нагрудным знакам Саюза пісьменнікаў Беларусі “За вялікі ўклад у літаратуру”, медалём “Максім Багдановіч” Мінскага гарадскога аддзялення СПБ. Па выніках конкурсу “Лепшы твор‑2013” прэмія й дыплом ІІ ступені ў намінацыі “Паэзія” прысуджаны яму, сябру Саюза пісьменнікаў Беларусі — за кнігу вершаў “Чацвёртае вымярэнне”. Летась паэт стаў лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя Максіма Танка — за кнігу вершаў “Имя твое”.

Клаўдзія Зуева, г. Цюмень

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».