Вы тут

Канец жніўня і пачатак верасня чакаюцца гарачыя


Сёлетняе лета, здаецца, вырашыла завяршыць свой час мажорным акордам. Цёплае і без ападкаў надвор'е, якое пануе ў Беларусі ўжо больш за тыдзень, свае пазіцыі пакуль здаваць не збіраецца. Падрабязней пра сінаптычную абстаноўку расказалі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У пятніцу, аднак, антыцыклон, які забяспечыў нам камфортнае надвор'е цягам апошніх дзён пачне адступаць. З Польшчы да нас будзе змяшчацца франтальны падзел. Але істотна надвор'е ён не пагоршыць. Пераважна па паўночна-заходняй палове чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Але будзе цёпла — 21—27 цяпла, а па захадзе і наогул да плюс 31.

У суботу франтальны падзел разам з дажджамі перамесціцца на ўсходнія раёны Беларусі. А з захаду да нас прыйдзе новы цёплы антыцыклон. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі згусцяцца невялікія туманы. Слупкі тэрмометраў уначы пакажуць ад 12 да 17 са знакам «плюс», а ўдзень будзе ад 22 да 29 градусаў.

Пачатак верасня выдасца яшчэ цяплейшы. У нядзелю ападкаў на тэрыторыі Беларусі не чакаецца ўвогуле, а вось у панядзелак па крайнім захадзе невялікія навальнічныя дажджы ўсё ж магчымыя. Ноччу і раніцай чакаюцца слабыя туманы. Вецер будзе лёгкі, але ў панядзелак узмоцніцца да ўмеранага. Тэмпература паветра ўдзень дасягне 25—32 градусаў. Уначы таксама холадна не будзе — ад 10 да 18 цяпла.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Загаловак у газеце: Цяпло не адступае

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.