Вы тут

​2 верасня на лінейку збярэцца творчая каманда праекта «Уключайся!»


2 верасня ў ранішнім эфіры тэлеканала Беларусь 2 на яе збярэцца творчая каманда праекта «Уключайся!». Першы выпуск новага сезона вядучыя вырашылі сумясціць з лінейкамі ў школах і расказаць пра яго, а таксама аддзячыць усім тым, хто стаў для іх настаўнікамі ў свеце тэлебачання.


Напрыклад, Юрый Ярошык прадставіць гледачам свайго педагога з Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, а Ілью Конанава «прывядзе на лінейку» ягоны дзядуля, таксама педагог з вялікім стажам. Прадстаўнікі розных пакаленняў абмяняюцца ў праграме вопытам і разам пройдуць майстар-класы ад запрошаных гасцей.

А ўжо з 3 верасня «Уключайся!» пачне тэлевізійныя экскурсіі па розных населеных пунктах Беларусі — адзін з наступных выпускаў, у прыватнасці, будзе прысвечаны тысячагоддзю Брэста.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: На лінейку станавіся!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».