Вы тут

Адна з галоўных задач камісій на месцах — праверка пададзеных звестак


Акруговыя выбарчыя камісіі пры праверцы звестак, якія ўтрымліваюцца ў дэкларацыі кандыдата, накіроўваюць адпаведны запыт у дзяржаўныя органы і арганізацыі, што валодаюць адпаведнай інфармацыяй, — падатковыя органы, Дэпартамент па каштоўных паперах, Нацыянальнае кадастравае агенцтва і гэтак далей. Пра гэта паведаміла на пасяджэнні Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў загадчык аддзела прававой, аналітычнай і метадычнай работы апарату Цэнтральнай камісіі Галіна МКРТЫЧАН.


Адпаведная пастанова, зацверджаная на пасяджэнні, дае і формы запытаў акруговых камісій. Заканадаўства прадугледжвае трохдзённы тэрмін для адказу камісіям па запытанай інфармацыі. Калі арганізацыя не можа даць неабходныя даныя цягам трох дзён, яна павінна праінфармаваць камісію і прадставіць звесткі пазней. У любым выпадку камісіі атрымаюць адказы з такім разлікам, каб паспець разгледзець пытанне аб рэгістрацыі кандыдата.

Камісія можа адмовіць у рэгістрацыі, калі ўказаны звесткі, якія не адпавядаюць рэчаіснасці, істотнага характару. Напрыклад, калі агульная сума даходу заніжана на дваццаць працэнтаў альбо адсутнічаюць звесткі аб уласнай нерухомай маёмасці, транспартным сродку, аб акцыях ці ўказаны ў меншым памеры.

Галіна Мкртычан нагадала, што акруговая камісія не мае права адмовіць у рэгістрацыі, калі не паказаны звесткі аб даходах у выглядзе аплаты кошту пуцёвак, курсовак, атрыманых ад прафсаюзных і іншых арганізацый іх членамі; адсутнічаюць звесткі аб аднаразовай дапамозе, якую арганізацыя аказала свайму работніку; адсутнічаюць звесткі аб атрыманай кампенсацыі расходаў на вучэбна-метадычную літаратуру.

Не можа стаць прычынай для адмовы і ўказанне ў дэкларацыі звестак, якія не адпавядаюць рэчаіснасці, аб даходах у меншым памеры, альбо ўказанне аб даходах і колькасці акцый у большым памеры.

Закон прадугледжвае два спосабы інфармавання: у сродках масавай інфармацыі адначасова з паведамленнем аб рэгістрацыі кандыдата альбо ў агульных інфармацыйных плакатах з біяграфічнымі данымі кандыдатаў. Выбар спосабу вызначаецца рашэннем акруговай выбарчай камісіі.

Дэклараванне даходаў і маёмасці кандыдатаў павышае ступень інфармаванасці выбаршчыкаў аб прэтэндэнтах на выбарную пасаду: жыхары акругі атрымліваюць звесткі аб агульнай суме гадавога даходу і аб маёмасці кожнага з зарэгістраваных кандыдатаў, адзначыла Галіна Мкртычан.

Варвара Марозава

Загаловак у газеце: Быць ці не быць... кандыдатам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».