Вы тут

Што новага ў школах Аршанскага рэгіёна?


Установы адукацыі сустрэнуць дзяцей адноўленымі і мадэрнізаванымі, паведамляе «Аршанская газета».


У іх праведзены работы па частковым рамонце памяшканняў, азеляненні і добраўпарадкаванні тэрыторый. Адрамантаваны дахі ў 16 установах, фасады будынкаў гімназіі № 2, СШ № 20, 13 (спартыўная зала), Арэхаўскай, яслей-садкоў № 20, 27, 17, 18. Адноўленыя майстэрні сустрэнуць вучняў СШ № 11. Таксама адрамантаваны харчаблокі ў гімназіі № 1, СШ № 2, 4, 12. Не засталіся без увагі і інженерныя сеткі, вентыляцыйныя сістэмы, асфальтнае пакрыццё.

У мінулым навучальным годзе ва ўстановах адукацыі функцыянавала 6 класаў прафесійнай накіраванасці: педагагічныя, эканамічныя і медыцынскі. Упершыню ў СШ № 2 была арганізавана профільная група аграрнага кірунку. 49 % навучэнцаў (668 чалавек) вывучалі асобныя прадметы на павышаным узроўні, найбольш запатрабаванымі аказаліся руская мова (32 %), матэматыка і замежная мова (па 20 %).

Год таму ўпершыню ў СШ № 13 і 16 у трэціх класах былі адкрыты групы па вывучэнні кітайскай мовы як асноўнай замежнай. Сёлета плануецца пашырыць сетку школ з вывучэннем кітайскай мовы факультатыўна. Сярод іх будуць і школы горада Барані.

Акрамя таго, у новым навучальным годзе ў дзесяці школах Аршаншчыны ў 10 класах створаць класы і групы аграрнай накіраванасці. Пачнуць працаваць два цэнтры дапрызыўнай і медыцынскай падрыхтоўкі на базе СШ № 3 і гімназіі № 1. На базе дзіцячай ІТ-акадэміі «КомпАС» цэнтра тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі з'явіцца лабараторыя «Робататэхніка і нейрапілатаванне».

Загаловак у газеце: Кітайская мова і аграрныя класы

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Егіпет

Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Егіпет

Чакаецца падпісанне пакета двухбаковых дакументаў.

Грамадства

Прадпрымальнікі запусцілі сацыяльную ініцыятыву, каб сэканоміць сродкі бюджэту, але вымушаны за гэта плаціць

Прадпрымальнікі запусцілі сацыяльную ініцыятыву, каб сэканоміць сродкі бюджэту, але вымушаны за гэта плаціць

На ўпарадкаванне пасля прыклееных паперак выдаткоўваюцца велізарныя сродкі.